Станульскае
Выгляд
| Станульскае | |
|---|---|
| Станулеўскае | |
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,58 км |
| Шырыня | 0,35 км |
| Плошча | 0,14 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,6 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Стану́льскае, Станулеўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 4 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Станулі.
Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
Схілы катлавіны вышынёй 2 м, спадзістыя, часткова разараныя. Возера бяссцёкавае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 587. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
