Станча Міленкавіч Мілянкоў
Станча Міленкавіч Мілянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага (4 сакавіка) 1899 |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1969 (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гістолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, эмбрыёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Станча Міленкавіч Мілянкоў (20 лютага 1899 — 17 кастрычніка 1969) — беларускі гістолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кіраваў кафедрамі гісталогіі і эмбрыялогіі Ташкенцкага (1937—1939, 1945—1952), Іркуцкага (1939—1940), Мінскага медыцынскіх інстытутаў (1952—1969)[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар каля 90 работ, сааўтар «Кіраўніцтва па эндакрыналогіі». Займаўся асаблівасцямі змяненняў скуры пры пелагры(руск.) бел. і іншых скурных захворваннях, вывучаў будову нервова-рэцэптарных апаратаў ўнутраных органаў і скуры. Упершыню апісаў адчувальныя аканчанні ў страваводзе і сонечным спляценні чалавека, сфармуляваў палажэнне аб кампенсатарна-прыстасавальных рэакцыях нервовай сістэмы[1].
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска, Беларусь[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам, медалямі[1].