Станіслаў Мікалаеўскі
Выгляд
| Станіслаў Мікалаеўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 1792 |
| Род дзейнасці | мастак |
Станіслаў Мікалаеўскі (пачатак XVIII ст. — пасля 1792) — прыдворны мастак князёў Радзівілаў.
Месца нараджэння не вядома, магчыма, у Бяле на Падляшшы, на думку І. У. Ганецкай, зыходзячы з прозвішча, магчыма, у вёсцы Мікалаеўшчына[1].
У 1730-я гады, напэўна, вучыўся ў Бяле ў вядомых мастакоў. З 1745 года мастак Свержанскай фаянсавай мануфактуры, спецыялізаваўся на выявах гербаў. У 1745 годзе ўдзельнічаў у афармленні залы Вішнявецкіх у Нясвіжскім замку. У 1752 годзе накіраваны ў Гародню на будаўніцтва Казіміраўскага палаца, дзе, напэўна, працаваў як манументаліст-дэкаратар. Займаўся таксама планіроўкай парку, быў садоўнікам.
Зноскі
- ↑ Ганецкая 2004, с. 39.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганецкая І. У. Свержанская фаянсавая мануфактура XVIII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 12 (65).