Ірына Уладзіміраўна Ганецкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Уладзіміраўна Ганецкая
Дата нараджэння 22 верасня 1961(1961-09-22) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Іры́на Уладзі́міраўна Гане́цкая (нарадзілася 22 верасня 1961, Маладзечна) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Скончыла гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1984), аспірантуру Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (1989). З’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

У час пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі была 8 студзеня 2021 года затрымана непадалёк ад свайго дома разам з суседзямі, з якімі размаўляла. 11 студзеня суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч выпісаў штраф у 30 базавых велічынь — 870 рублёў, суседзі атрымалі па 10 сутак арышту[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца археалогіяй перыяду XIXVIII стст. (горада, замак, помнікі архітэктуры, керамічныя вырабы), вывучае гісторыю культуры XI—XIII стст. Аўтар манаграфіі, навуковых артыкулаў пра Глускі замак. Уваходзіла ў рэдакцыйную калегію 1-га сшытку 5 тома Беларускага гістарычнага агляду. Навуковы рэдактар IV тома «Археалогіі Беларусі» (Мн., 2001) (разам з В. Ляўко і Ю. Заяцам).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганецкая І., Здановіч Н., Трусаў А. Вытокі беларускага фаянсу // Мастацтва Беларусі. 1988. № 6. С. 58—61.
  • Ганецкая І. Тонкае пачуццё матэрыялу і формы // Мастацтва Беларусі. 1989. № 7. С. 70—71,
  • Ганецкая І., Здановіч Н. Дэкаратыўная кераміка // Час, помнікі, людзі: Тэзысы дакладаў міжнароднай канферэнцыі. Мн., 1993.
  • Маёліка на Беларусі ў XI—XVIII стст. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 120 с. ISBN 5-343-01566-2
  • Ганецкая Ірэна, Марзалюк Ігар. Магілёў у XII—ХVIII ст. Беларускі гістарычны агляд. Том 5 Сшытак 1 (8) Чэрвень 1998.
  • Ганецкая, I. Крыніцы па гісторыі беларускіх замкаў: 16 век / I. Ганецкая // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — N9. — С. 17—24.
  • В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Трэці том. — Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2004.
  • В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. — Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2008.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]