Станіслаў Шпакоўскі
Станіслаў Шпакоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1868[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1926[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Станіслаў Шпакоўскі (18 студзеня 1868, Пінск — 11 сакавіка 1926, Татры) — польскі інжынер-архітэктар, звязаны з Келецкім рэгіёнам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1892 годзе скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу, атрымаўшы прафесійнае званне інжынера-будаўніка па архітэктуры. Пасля атрымання дыплома ён заняў пасаду павятовага інжынера-архітэктара ва Улашчове. Праз год яго перавялі на аналагічную пасаду ў Стапніцу. У 1901 годзе ён пасяліўся ў Кельцах, атрымаўшы пасаду памочніка інжынера ў архітэктара Келецкай губерні. Праз чатыры гады быў прызначаны інжынерам-архітэктарам губерні. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны разам з губернскім начальствам эвакуіраваўся ў Маскву. У жніўні 1918 года вярнуўся ў Польшчу. Праз некалькі месяцаў ён заняў пасаду інжынера ў Келецкім павеце, з якой праз паўгода звольніўся з-за хваробы. У 1920-я гады кіраваў будаўнічай арганізацыяй. Памёр у славацкіх Татрах, пахаваны ў Закапанэ.
Разам з жонкай Барбарай мелі трое дзяцей.
Завершаныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- касцёл Святога Мікалая (цяпер гарнізонны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Польскай у Кельцах ) — 1902;
- Сінагога ў Кельцах — 1902;
- Касцёл Святога Крыжа ў Кельцах — 1903;
- праваслаўная багадзельня на вуліцы Капітульнай у Кельцах (цяпер дзіцячы садок);
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Шраняве — 1903—1909[2];
- палац на вуліцы Славацкага, 16 у Кельцах (уласная рэзідэнцыя) — 1906;
- мураваны бабінец у неараманскім стылі пры драўляным касцёле Святога Эгідыя ў Збарувеку — 1906—1908;
- дом святароў на пенсіі — 1925.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Stanisław Szpakowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Krasnowolski 2013, s. 269.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Szczepański J., Architekci i budowniczowie. Materiały, Warszawa-Kraków 1990
- Bogusław Krasnowolski. Leksykon zabytków architektury Małopolski. — Kraków: Arkady, 2013. — ISBN 978-83-2134744-8.