Станіслаў Рыгоравіч Шчарбачэня
Станіслаў Шчарбачэня | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзіўся |
5 сакавіка 1985 (39 гадоў) Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Рост | 2,01 м |
Вага | 103 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Рыгоравіч Шчарбачэ́ня (5 сакавіка 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вясляр. Майстар спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні. Чэмпіён свету сярод моладзі 2005, 2006, 2007 гадоў, чэмпіён свету 2012 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў 2001 года ў расхіннай чацвёрцы. На Чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2002 года ў расхіннай двойцы з Віталём Белым і 2003 года ў парнай чацвёрцы заняў чацвёртае месца.
Прымаў удзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах, дзе ў парнай чацвёрцы заняў шостае месца.
Чэмпіён свету сярод моладзі 2005 года ў парнай чацвёрцы. На Чэмпіянаце свету ў тым жа годзе ў парнай чацвёрцы заняў толькі 12-е месца.
Чэмпіён свету сярод моладзі 2006 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем. На Чэмпіянаце свету ў тым жа годзе ў парнай чацвёрцы заняў толькі 11-е месца.
Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2007 года ў парнай чацвёрцы. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 5-е месца. Чэмпіён свету сярод моладзі 2007 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем.
На Чэмпіянаце Еўропы 2008 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 9-е месца. Прымаў удзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, дзе ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 7-е месца.
Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2009 года ў парнай чацвёрцы. На Чэмпіянаце свету ў тым жа годзе ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў толькі 14-е месца. На Чэмпіянаце Еўропы 2010 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 12-е месца.
Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2011 года ў расхіннай чацвёрцы. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў расхіннай чацвёрцы заняў 9-е месца.
На Чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў расхіннай чацвёрцы заняў 5-е месца. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам свету ў двойцы з рулявым з Аляксандрам Казубоўскім і Пятром Пятрынічам. Прымаў удзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, дзе ў расхіннай чацвёрцы заняў 7-е месца.
На Чэмпіянаце свету 2013 года ў расхіннай чацвёрцы заняў 7-е месца. На Чэмпіянаце Еўропы ў тым жа годзе ў васьмёрцы з рулявым заняў 5-е месца.
На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў адзіночцы заняў 4-е месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў адзіночцы заняў 7-е месца.
На Чэмпіянатах Еўропы і свету 2015 года ў адзіночцы заняў 7-ыя месцы.
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў адзіночцы заняў 5-е месца.
Зноскі
- ↑ Stanislau Shcharbachenia Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ Stanislav Shcherbachenya Праверана 31 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Рыгоравіч Шчарбачэня — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Станіслаў Рыгоравіч Шчарбачэня — профіль на сайце FISA (англ.)
- Станіслаў Шчарбачэня (акадэмічнае веславанне)
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі факультэта фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна
- Спартсмены паводле алфавіта
- Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні