Перайсці да зместу

Станісловас Лазутка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станісловас Лазутка
Дата нараджэння 7 мая 1923(1923-05-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2009(2009-07-06)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, палеограф
Навуковая сфера гісторыя[3] і палеаграфія[4]
Месца працы

Станісловас Лазутка (літ.: Stanislovas Lazutka; 7 мая 1923(1923-05-07)[1], Q12650000?, Нованікалаеўская губерня[d]6 ліпеня 2009(2009-07-06)[1], Вільнюс) — савецка-літоўскі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Байсогала Новасібірскай вобласці, што было яшчэ ў 1883—1885 гадах заснавана каланістамі з Літвы.

У 1941—1946 служыў у РСЧА. У 1945 годзе ўступіў у ВКП(б).

У 1950 годзе атрымаў дыплом гісторыка ў Віленскім універсітэце. У 1958 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рэвалюцыйная сітуацыя ў Літве 1859—1862 ( перадумовы паўстання 1863—1864 гг.)». У 1974 стаў доктарам (тэма дысертацыі — «Першы статут Літвы – феадальнае ўкладанне Вялікага Княства Літоўскага»).

У 1948—1952 і 1959—2000 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце. З 1959 па 1963 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1977 — прафесар.

У 1951—1954 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела навукі і культуры ЦК КПЛ. У 1952—1954 — кандыдат у члены ЦК ЛКП, у 1954—1956 і 1960—1963 — член ЦК ЛКП[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіў вывучэнне першага Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года. Разглядаў умовы і прычыны падрыхтоўкі, значэнне ў юрыдычным замацаванні феадальных адносін. Акрамя таго, падрыхтаваў акадэмічны тэкст статута, заснаваны на ўсіх захаваных тэкстах XVI стагоддзя. Таксама займаўся вывучэннем метрык[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч культуры Літоўскай ССР (1965)
  • Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1981)
  • Літоўская навуковая прэмія (1995)

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Revoliucinė situacija Lietuvoje 1859–1862 m., 1961 m., rusų kalba
  • Vilniaus universiteto istorija, vienas autorių ir atsakingasis redaktorius, 1979 m., rusų k.,
  • Lietuvos Statutas – Didžiosios Lietuvos Kunigaikštystės feodalinis kodeksas, monografija, 1973 m., rusų k.
  • Pirmasis Lietuvos Statutas: Paleografinė ir tekstologinė nuorašų analizė, su E. Gudavičiumi, 1.1 d. 1, 1983 m.
  • Pirmasis Lietuvos Statutas. Dzialinskio, Lauryno ir Ališavos nuorašų faksimilės, su E. Gudavičiumi, 1.1 d. 2, 1985 m.
  • Pirmasis Lietuvos Statutas. Tekstai senąja baltarusių, lotynų;ir senąja lenkų kalbomis t. 2 d. 1, 1991 m.
  • Vytauto Didžiojo 1388 m. privilegija žydams, su E. Gudavičiumi, 1993 m.
  • Lietuvos metrika (1528–1547), 6-oji Teismų bylų knyga. – Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1994.
  • Lietuvos metrika (1522–1530) 4-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). – Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1997. – ISBN 9986-19-270-6
  • Leonas Sapiega: Gyvenimas, valstybinė veikla, politinės ir filosofinės pažiūros, 1998 m.; baltarusių k. 2004 m.
  • Первый Литовский Статут (1529). – Vilnius: Margi raštai, 2004. – 522 p. – ISBN 9986-09-274-4
  • Pirmasis Lietuvos Statutas (1529 m.) = Первый Литовский Статут (1529 г.): Zamoiskių ir Firlėjų rankraščių nuorašų paleografija ir faksimilės. – Vilnius: Margi raštai, 2007. – ISBN 978-9986-09-345-9

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Bibliothèque nationale de France Stanislovas Lazutka // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #14628081x // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 30 мая 2023.
  4. Czech National Authority Database Праверана 13 чэрвеня 2023.
  5. Stanislovas Lazutka. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 2 (Grūdas-Marvelės). – Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1986. // psl. - 498
  6. Stanislovas Lazutka. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. - 648 psl.