Старажытнаруская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астрамірава Евангелле (11 ст.)

Старажытнаруская мова (руск.: древнерусский язык, укр.: давньоруська мова), мовазнаўчы тэрмін з дваістым значэннем: протамовы і пісьмовай мовы ўсходнеславянскіх народаў.

I. Протамова

Так азначаецца, з аднаго боку, гутарковая мова ўсходнеславянскіх плямёнаў перад часам іх шырэйшага рассялення і распаду на асобныя ўсходнеславянскія народы, прыблізна ў 13—14 ст. Сінонім гэтага тэрміну — усходнеславянская протамова.

Мэтазгоднасць увядзення такой навуковай канцэпцыі ставілася пад пытанне з пач. 20 ст., напр., праф. О. Гуерам. Канцэпцыя крытыкавалася за палітычную, "вялікадзяржаўную", а не навуковую матывацыю стварэння беларускімі мовазнаўцамі перыяду беларусізацыі 1920-х гадоў, пазней — Я. Станкевічам.

II. Пісьмовая мова

З другога боку, так азначаецца пісьмовая (літаратурная) мова ўсходніх славян з моманту ўзнікнення (11 ст.) да распаду (14 ст.), часам і да 17 ст. Традыцыйна, у азначэнні як пісьмовай мовы, выразныя праявы адметнасцяў вялікарускай, украінскай і беларускай моваў прыпісваюцца да 14 ст., і асабліва да 15 ст. Сінонім гэтага азначэння — тэрмін агульнаўсходнеславянская мова, прапанаваны М. І. Таўстым[1].

Тэрміны "старажытнаруская мова" і "стараруская мова" былі фактычна аб'яднаныя ў працы расійскіх мовазнаўцаў: "Словарь русского языка 11—17 вв." пад рэд. акадэміка АН СССР Бархударава.

Як і канцэпцыя протамовы, і на тых жа падставах, канцэпцыя крытыкавалася ў мовазнаўстве БССР 1920-х гадоў і Я. Станкевічам.

Зноскі

  1. Будзько...

Крыніцы

  • А. Е. Супрун Введение в славянскую филологию. — Мінск, 1989. — С. 33-37.
  • І. Будзько. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. С.164—168.
  • Г. А. Хабургаев. Древнерусский язык // Языки мира. Славянские языки. М., Academia, 2005, с. 418—438.
  • Н. Н. Дурново. Избранные работы по истории русского языка. М., 2000 (работы 1920-х гг.)