Старбак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старбак
англ. Starbuck
NASA-StarbuckIsland.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча16,2 км²
Найвышэйшы пункт5 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
5°38′30″ пд. ш. 155°52′40″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Старбак (Ціхі акіян)
Старбак
Старбак
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Старбак (англ.: Starbuck) — каралавы востраў у Цэнтральнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 16,2 км². Ненаселены.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты ў 1823 г. экіпажам брытанскага кітабойнага судна на чале капітана В. Старбака. У 1856 г. быў абвешчаны валоданнем ЗША, але ў 1866 г. анексіраваны Вялікабрытаніяй. ЗША адмовіліся ад сваіх прэтэнзій толькі ў 1979 г.

У 1870 - 1893 гг. на Старбаке здабываліся фасфаты, у выніку чаго значна пацярпела мясцовая прырода.

У 1979 г. востраў увайшоў у склад Кірыбаці.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае каралавае паходжанне. Уяўляе сабою замкнёны атол з некалькімі старымі лагунамі з перасоленай вадой. Паверхня паднімаецца над узроўнем акіяну ўсяго на 5 м. Крыніц пітной вады няма.

Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў 800 мм.

У мінулым востраў быў пакрыты лесам, аднак яго цалкам знішчылі ў XIX ст. здабытчыкі фасфатаў. У нашы дні флора прадстаўлена пераважна купінамі травы і нізкіх хмызнякоў.

На востраве гняздуецца шмат птушак, у тым ліку каля 1,5 млн пар крачак. Іншыя жывёлы - чарапахі, пацукі, адзічэлыя каты. Значна лепей захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа, каля якога заўсёды шмат акул.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Востраў ахоўваецца ААН.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]