Старыца (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Старыца
Краіна  Беларусь
Вёска Старыца
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000728шыфр 213В000728

Старыца — археалагічныя помнікі каля вёскі Старыца Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,7 км на ўсход ад вёскі Старыца на ўзгорку вышынёй да 25 м над возерам Нешчарда. Пляцоўка авальная, памерам 30×20 м. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Георгій Штыхаў. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка.

Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва Гарадок. Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Старыца на мысе над возерам Нешчарда. Пляцоўка авальная, памерам 65×20 м. Вышыня над поймай 25 м. На стрэлцы мыса прасочваюцца рэшткі разаранага культурнага пласта на плошчы 2 га. З паўночнага боку мыса прасочаны рэшткі рова. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Георгій Штыхаў. Раскопкі не праводзілі. Пасля захопу Полацка ў 1563 годзе на гэтым месцы загадам вялікага князя маскоўскага Івана IV пабудавалі крэпасць Нешчарду, якую пасля вызвалення Полацка ў 1579 годзе ўзялі і зруйнавалі вялікалітоўскія войскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 378—395.
  • Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.
  • Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 22-27.