Стары мост (Мазыр)
Выгляд
Стары мост | |
---|---|
Каардынаты: 52°03′24″ пн. ш. 29°15′39″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | Прыпяць |
Месца размяшчэння | Мазыр |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 924 м |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1958 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стары мост — адзін з двух аўтамабільных мастоў цераз раку Прыпяць у горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Злучае Прымаставую плошчу і вуліцу Рыжкова з вуліцай Іваненкі, якая пераходзіць у аўтамабільную дарогу рэспубліканскага значэння Р131 на Калінкавічы. З’яўляецца адзінай аўтамабільнай сувяззю раёнаў Пхоў, Зарэчны і Баравікі з цэнтрам горада.
Уведзены ў эксплуатацыю ў 1958 годзе. Даўжыня моста складае 924 метра[1]. У 2003 годзе была праведзена рэканструкцыя. Было заменена пакрыццё, зроблены новыя тратуары, пастаўлены металічныя бар’ерныя агароджы, апоры асвятлення і інш[2]. З 27 красавіка па 11 чэрвеня 2012 года мост быў закрыты на рамонт[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б В Мозырь — по красивому мосту Архівавана 29 мая 2018.
- ↑ Мост, что строить и жить помогает(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стары мост (Мазыр)