Стасіс Лазарайціс Малодшы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стасіс Лазарайціс
літ.: Stasys Lozoraitis
Стасіс Лазарайціс
сцяг
Пасол Літвы ў Італіі
1993 — 1994
Папярэднік Пасада заснавана
Стасіс Лазарайціс Старэйшы
(да 1940 года)
Пераемнік Раманас Пагадзяліс(літ.) бел.
сцяг
Пасол Літвы ў ЗША
1991 — 1993
Папярэднік Пасада заснавана
Павілас Жадзяйкіс(англ.) бел.
(да 1940 года)
Пераемнік Альфонсас Эйдзінтас(англ.) бел.
 
Адукацыя Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца
Дзейнасць дыпламат
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 2 жніўня 1924(1924-08-02)
Смерць 13 чэрвеня 1994(1994-06-13) (69 гадоў)
Пахаванне Пятрашунскія могілкі, Каўнас, Літва
Бацька Стасіс Лазарайціс Старэйшы
Маці Вінцэнта Матулайціце-Лазарайціене(літ.) бел.
Жонка Даніэла д’Эрколе
 
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Медаль Памяці 13 студзеня

Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).

Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці Літоўскай дыпламатычнай службы ў выгнанні, ЛДС(літ.) бел. у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]