Стасіс Лазарайціс
Стасіс Лазарайціс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Stasys Lozoraitis | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Довас Заўнюс | ||||||
Пераемнік | Юозас Урбшыс | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Стасіс Антанас Бачкіс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 верасня 1898 |
||||||
Смерць |
24 снежня 1983 (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Motiejus Lozoraitis[d] | ||||||
Жонка | Vincenta Matulaitytė-Lozoraitienė[d] | ||||||
Дзеці | Сыны: Стасіс і Казіс | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 1898, Каўнас — 1983, Рым ) — літоўскі грамадскі і палітычны дзеяч, дыпламат. У 1934—1938 г. — міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. Ад 1940 г. — шэф літоўскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія засталіся ў замежжы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе — служыў у міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. З 1919 года па 1923 год — начальнік Канцылярыі Кабінета Міністраў Літвы. З 1923 года на дыпламатычнай службе. Працаваў у пасольстве ў Германіі. З 1929 года па 1932 год — працаваў у пасольстве пры Святым Прастоле. З 1932 года па 1934 год — дырэктар Палітычнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літвы.
З 12 чэрвеня 1934 года па 5 снежня 1938 года — Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 1934 годзе, па ініцыятыве краін Балтыі, было падпісана Жэнеўскае мірнае пагадненне. У 1935 годзе — выбраны членам Міжнароднай дыпламатычнай акадэміі (Парыж, Францыя).
З 1939 года — надзвычайны пасланец і паўнамоцны міністр Літвы ў Італіі.
У 1940 годзе, пасля далучэння Літвы да СССР, у адпаведнасці з дырэктывай Міністра замежных спраў Ю. Урбшыса быў прызначаны главой (шэфам) дыпламатычнай службы Літвы[1]. Гэту пасаду ён займаў да сваёй смерці ў 1983 годзе. На гэтай пасадзе займаўся пытаннямі абароны правоў Літоўскіх грамадзян па-за межамі СССР і займаўся пытаннямі аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Літвы.
19 верасня 1940 года па ініцыятыве Лазарайціса быў створаны «Літоўскі нацыянальны камітэт» (ці Калегія літоўскіх дыпламатаў), які аб'яднаў літоўскіх дыпламатаў, якія не прызналі савецкую ўладу і адмовіліся вярнуцца. Лазарайціс быў выбраны віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі (прэзідэнтам быў выбраны былы прэм'ер-міністр Эрнястас Галванаўскас).
10 лістапада 1998 года перапахаваны ў Каўнасе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса[2].
- Медаль Незалежнасці Літвы (1928 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Заслуг (Чылі, 1935 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Палярнай зоркі (Швецыя, 1935 год)[2].
- Вялікі крыж ордэн Леапольда I (Бельгія, 1934 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Арлінага крыжа (Эстонія, 1934 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Белай ружы Фінляндыі (Фінляндыя, 1934 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Трох Зорак (Латвія, 1934 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Святых Маўрыкія і Лазара (Італія, 1934 год)[2].
- Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага (Святы Прастол)[2].
- Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 1934 год)[2].
- Каранацыйны медаль Георга VI (Вялікабрытанія, 1937 год)[2].
- Ордэн Сымона Пятлюры (Украінскі Нацыянальны Савет (у эміграцыі), 1968 год)[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Penki Kontinentai (літ.)
- Дакументы С. Лазарайціса(недаступная спасылка) (літ.)
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Каўнасе
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
- Кавалеры Вялікага крыжа чылійскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Георга VI
- Асобы
- Міністры замежных спраў Літвы
- Паслы Літвы ў Італіі
- Пахаваныя ў Каўнасе