Пятрашунскія могілкі
Пятрашунскія могілкі? | |
---|---|
літ.: Petrašiūnų kapinės | |
54°53′16″ пн. ш. 24°00′31″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Каўнас |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1939-1940 |
Першае пахаванне | 1941 |
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пятрашунскія могілкі — могілкі ў Каўнасе, пантэон выдатных людзей Літвы. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада, у раёне Пятрашунай. Сучасная плошча 8,9 га.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пятрашунскія могілкі знаходзяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Каўнаса. Займаюць 8,9 га паўвострава, утворанага выгінам ракі Нёман, у ваколіцах Каўнаскага вадасховішча. Названа па суседнім раёне Каўнаса Пятрашунай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва могілак пачалося ў канцы 1939 года. Пахаванні пачалі ажыццяўляцца з 1941 года. Могілкі некалькі разоў пашыралася ў канцы 1950-х гадоў. 6 жніўня 2010 года пацярпелі ў выніку моцнага шторму.[1] З 1972 года пахаванні былі абмежаваны,[2] з таго часу тут хаваюць выдатных людзей Літвы, у тым ліку вядомых навукоўцаў, пісьменнікаў, артыстаў і палітыкаў. У наш час з’яўляецца, падобна да могілак Росы ў Вільнюсе, пантэонам выдатных дзеячаў Літвы.
Вядомыя людзі, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Казімір Баршаўскас (1904—1964) — фізік, прафесар
- Казіс Бінкіс (1893—1942) — пісьменнік
- Казімерас Буга (1879—1924) — мовазнавец, прафесар
- Антаніна Юозасаўна Вайнюнайце (1896—1972) — актрыса
- Вінцас Іосіфавіч Віткаўскас (1890—1965) — генерал-лейтэнант
- Канстанцінас Глінскіс (1886—1938) — акцёр, рэжысёр
- Юозас Груадзіс (1884—1948) — кампазітар, прафесар
- Юргіс Дабкявічус (1900—1926) — авіяцыйны канструктар
- Уладзімір Іосіфавіч Дубянецкі (1888—1932) — архітэктар, мастак, прафесар
- Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891—1959) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, архітэктар і журналіст
- Антанас Жмуйдзінавічус (1876—1966) — мастак
- Юозас Зікарас (1881—1946) — скульптар
- Марцін Кухта (1875—1956) — друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.
- Лаздзіну Пяледа — Марыя Іванаўскайце-Ластаўскене (1872—1957) — пісьменніца, жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага
- Юозас Наўяліс (1869—1934) — кампазітар
- Юозас Пакальніс (1912—1948) — кампазітар, флейтыст, дырыжор
- Кароліс Вайрас-Рачкаўскас (1882—1970) — пісьменнік
- Пятрас Рымша (1881—1961) — скульптар
- Мікалас Сляжавічус (1882—1939) — палітык, тройчы прэм’ер-міністр Літвы
- Міхаіл Аляксандравіч Сангайла (1874—1941) — архітэктар, прафесар
- Антанас Суткус (1892—1968) — рэжысёр, акцёр
- Адольф Урбшас (1900—1973) — генерал
- Сафія Чурлёнене-Кімантайце (1886—1958) — пісьменніца
- Ёнас Шылейка (1883—1960) — мастак
- Стасіс Шымкус (1887—1943) — кампазітар, дырыжор
- Казіс Шымоніс (1887—1978) — мастак
- Ёнас Яблонскіс (1860—1930) — мовазнавец, прафесар
- Аўгусцінас Янулайціс (1878—1950) — юрыст, гісторык, прафесар
- Казімерас Яўнюс (1849—1908) — мовазнавец
Зноскі
- ↑ Masiokaitė, Austėja (2010-08-10). "Prezidentės sulaukusiame Kaune vis dar aidi pjūklų garsai, o žmonės dalijasi patirtais išgyvenimais (nuotraukos)". Lietuvos rytas(літ.). ISSN 1392-2351. Архівавана з арыгінала 2010-08-18. Праверана 2015-03-03.
- ↑ Giniuvienė, Dalia, et al. Pirmosios Lietuvos Respublikos laikotarpis (1918–1940 m.) (літ.). Kaunas: datos ir faktai. Kauno apskrities viešoji biblioteka (3 лістапада 2007).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятрашунскія могілкі
- Культурны свет. Пятрашунскія могілкі.