Стафан Яфімавіч Ялейнікаў
Выгляд
Стафан Яфімавіч Ялейнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1940 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1930—1940 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Савецка-фінская вайна |
Узнагароды і званні |
Стафан Яфімавіч Ялейнікаў (1907, Мінск — 26 студзеня 1940, Выбаргская губерня, Фінляндыя[1]) — Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Смаленскую ваенную пяхотную школу. У Чырвонай Арміі з 1930 года. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі, савецка-фінляндскай вайны 1939-40. Памочнік начальніка штаба па разведцы лейтэнант Ялейнікаў вызначыўся ў студзені 1940 года ўмелым кіраваннем вышуковым атрадам у час разведкі боем на адным з астравоў возера Суванта-Ярві і выяўленні агнявой сістэмы праціўніка; загінуў у гэтым баі.
Зноскі
- ↑ Цяпер — Прыазерскі раён, Ленінградская вобласць, Расія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 260. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).