Стральба ў Монтэрэй-Парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стральба ў Монтэрэй-Парк
Месца нападу, фотаздымак 2015 года.
Месца нападу, фотаздымак 2015 года.
Месца нападу Сцяг ЗША Star Dance Studio, Гарві-авеню, Монтэрэй-Парк  (англ.), штат Каліфорнія
Дата 21 студзеня 2023
22:22
Спосаб нападу расстрэл з агнястрэльнай зброі
Зброя агнястрэльная зброя
Загінулыя 11
Параненыя 9
Колькасць тэрарыстаў 1

21 студзеня 2023 года ў Монтэрэй-Парк  (англ.) (штат Каліфорнія, ЗША) адбылася масавая стральба.

Атака[правіць | правіць зыходнік]

У 22:22 у будынку студыі Star Dance Studio на скрыжаванні Вест-Гарві-авеню і Гарфілд-авеню паблізу 100-га квартала адбылася страляніна[1][2][3]. Налётчык меў пры сабе аўтамат[4]. У ходзе атакі дзесяць чалавек загінулі, дзесяць атрымалі раненні (адзін паранены памёр у бальніцы на наступны дзень[5]). Нападніка затрымаць не ўдалося[6][7].

Праз 17 хвілін стралок з’явіўся ў Альгамбра  (англ.) за 4,8 км ад Монтэрэй-Парк. Ён увайшоў у студыю Lai Lai. Два чалавекі ў бальнай зале адбілі ў яго агнястрэльную зброю. Пасля гэтага нападнік схаваўся на белым грузавым фургоне[8][9][10][11]. Пазней паліцыя выявіла стралка і яго грузавік на стаянцы за 30 км ад Торанса. Мужчына скончыў жыццё самагубствам[12].

Напад здзейснены напярэдадні кітайскага Новага года  (кіт.), які даўно стаў адным з традыцыйных святаў горада, паколькі большасць насельніцтва (65 %) маюць азіяцкае паходжанне[13]. У той дзень дзясяткі тысяч людзей сабраліся на адкрыцці двухдзённага фестывалю[13][14], аднаго з найбуйнейшых у Паўднёвай Каліфорніі[1]. Святочныя мерапрыемствы скончыліся яшчэ ў 9 гадзін вечара[15].

Стралок[правіць | правіць зыходнік]

Паводле парярэдніх звестак паліцыянтаў, налётчыкам быў мужчына-азіят узростам ад 30 да 50 гадоў, ростам 1,78 м, вагой 68 кг, у чорнай скураной куртцы, шапцы і акулярах[16][17]. Асоба была ідэнтыфікавана толькі калі выявілі цела. Стралком апынуўся 72-гадовы кітайскі эмігрант Ху Кан Тран[18].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля інцыдэнту мясцовыя ўлады адмянілі другі дзень фестывалю[6]. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даручыў Федэральнаму бюро расследаванняў (ФБР) аказаць поўную падтрымку гарадской адміністрацыі ў раследванні[13].

Зноскі

  1. а б Dalton, Andrew (January 22, 2023). "Police: Gunman on the loose after killing 10 near LA". Associated Press. Архівавана з арыгінала January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  2. Kim, Juliana. 10 people have been killed in a shooting near LA after a Lunar New Year festival. NPR (22 студзеня 2023). Праверана January 22, 2023.
  3. 10 killed in Monterey Park shooting as Lunar New Year is celebrated (англ.). Pasadena Star-News (22 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
  4. В Калифорнии во время празднования китайского Нового года произошла стрельба. TACC. Праверана 22 студзеня 2023.
  5. Mejia, Brittny (January 23, 2023). "Death toll rises to 11 in Monterey". Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала January 23, 2023. Праверана January 23, 2023.
  6. а б Winton, Richard; Park, Jeong; Jany, Libor; Lin, Summer; Ellis, Summer (January 22, 2023). "10 people killed, 10 injured in mass shooting at Monterey Park dance studio". The Los Angeles Times. Праверана January 22, 2023.
  7. "Monterey Park: Nine people dead after shooting near LA, police say". BBC News. January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  8. Monterey Park mass shooting: 2nd possible scene in Alhambra cleared after authorities investigate possible connection. CBS News (22 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  9. 2nd scene in Alhambra cleared after police investigate possible connection to Monterey Park mass shooting (англ.). Yahoo! News. Архівавана з першакрыніцы January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  10. Sheriff says authorities investigating second incident that may be linked to Monterey Park shooting (англ.). CNN. Праверана January 22, 2023.
  11. "'They saved lives': Police chief praises heroes who disarmed suspect at a second location". CNN. January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  12. Live updates: Suspect in shooting at dance hall near Los Angeles is dead, sheriff says (англ.). NBC News. Праверана 23 January 2023.
  13. а б в Winton, Richard; Park, Jeong; Jany, Libor; Lin, Summer; Ellis, Summer (January 22, 2023). "10 people killed, 10 injured in mass shooting at Monterey Park dance studio". The Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  14. "Monterey Park shooting: Suspect at large after shooting near LA kills 10". BBC News. January 22, 2023. Архівавана з арыгінала January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  15. Horti, Samuel. Festival distances itself from shooting. BBC (22 студзеня 2023). Праверана January 22, 2023.
  16. Live updates: Monterey Park, California mass shooting leaves at least 10 dead (англ.). CNN (22 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
  17. 'We don't know if it's targeted': 10 dead, manhunt underway in California after Monterey Park mass shooting. Live updates.. USA Today (22 студзеня 2023). Праверана January 22, 2023.
  18. Gunman had been a regular patron at dance hall he attacked, according to people who knew him (англ.). CNN (22 студзеня 2023). Праверана 23 January 2023.