Страпон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страпон

Страпон (англ.: strap-on) — фалаімітатар, які складаецца з трусікаў-папружак і рэалістычнай асадкі ў выглядзе фаласа з матэрыялу «жывое цела». Тыповыя памеры насадкі-фаласа: даўжыня 16—20 см, дыяметр 3—4 см. (аднак бываюць як вялікія, так і малыя)

З унутранага боку фаласа бываюць далікатныя пупырышки для стымуляцыі зоны клітара жанчыны, якая выкарыстае страпон. Дзякуючы вібрацыі яна таксама атрымлівае задавальненне.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Страпон можа выкарыстоўвацца для палавога акту, дзе жанчына, выкарыстоўвае страпон, знаходзіцца ў актыўнай ролі. У якасці другога партнёра можа выступаць як іншая жанчына, так і мужчына — у апошнім выпадку практыкуецца анальны секс.

Жанчына, якая выкарыстоўвае страпон, можа надзець пад яго вібратар «матыль» або падобны яму: у такім разе ажыццяўляецца дадатковая стымуляцыя клітара, якая ўзмацняецца трэннем скуранога мацавання страпона аб дадатковы вібратар.

Мужчына, які выкарыстоўвае страпон, можа карыстацца толькі ім — у выпадку часовых, альбо сталых праблем з патэнцыяй. Таксама, у выпадку выкарыстання страпона мужчынам, магчыма ажыццявіць так званае «падвойнае пранікненне», не звяртаючыся да дапамогі дадатковага ўдзельніка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]