Фалаімітатар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фалаімітатар, выкананы ў яркіх колерах

Фалаімітатар (сінонім дзілда ад англ.: dildo) — адмысловы выраб, які імітуе узбуджаны мужчынскі пеніс (фалас). Ужываецца пры палавым акце, мастурбацыі. У цяперашні час з’яўляецца адным з асноўных тавараў у секс-шопах. Не з’яўляецца пратэзам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць доказы таго, што штучныя фаласы ўжываліся ўжо чатыры тысячагоддзі таму. Так, адны з ранніх фалаімітатараў былі выяўленыя ў пячорах раёна Састро ў Славеніі. У экспазіцыі Састроўскага музея сексуальнай культуры неандэртальцаў маецца пышны фалас, выкананы з нефрыта, выраблены тысячагоддзе назад. Суцэль магчыма, што ён выкарыстоўваўся ў якасці фалаімітатара.

Згадваецца фалаімітатар і ў Бібліі:

І узяла прыбраныя твае рэчы з Майго золата і з Майго срэбра, якія Я даў табе, і зрабіла сабе мужчынскія малюнкі, і блудадзейнічала з імі. (Іезыкііль 16: 17).

Меркаванні аб тэрміналогіі[правіць | правіць зыходнік]

Вітрына секс-шопа ў Японіі

Сустракаюцца розныя меркаванні (па большай меры меркавання неадмыслоўцаў) аб тым, якія сексуальныя цацкі з’яўляюцца фалаімітатарамі, а якія не. Фалаімітатар у вузкім сэнсе — гэта невібрыруючая мадэль эрэкцыйнага палавога члена. Але можна назваць фалаімітатарам і вібратар, калі ён прызначаны для вагінальнай стымуляцыі, а таксама іншыя падобныя прылады, нават калі яны не падобныя на палавы фалас.

Некаторыя лічаць, што дзілда і фалаімітатар — трошкі розныя паняцці.

Гэтыя тэрміналагічныя тонкасці не прынцыповыя, паколькі звычайна зразумела, пра што ідзе размова. Бо ў Беларусі гэтыя вырабы атрымалі распаўсюджванне адносна нядаўна, ужывальныя словы (дзілда, мастурбатар, страпон, анальны стымулятар, вібратар), як правіла, запазычаныя з англійскай мовы.

Медыцынскія пратэзы палавога члена не з’яўляюцца фалаімітатарамі, бо выкарыстоўваюцца мужчынамі змушана пры адсутнасці патэнцыі, а не для пашырэння дыяпазону атрымоўваных адчуванняў. У гэтым выпадку ўжываецца тэрмін фалапратэз. [1]

Даблдзілда (ад англ. DoubleDildo) — падвойны/двухбаковы ддзілда, звычайна выкарыстоўваецца 2 партнёркамі, якія распалагаюцца друг на супраць друга ў полуседзячым становішчы і адначасова з дапамогай рухаў узад-наперад Даблдзілдай выклікаюць вагінальную стымуляцыю.

Матэрыял[правіць | правіць зыходнік]

Фалаімітатары вырабляюцца з розных матэрыялаў, напрыклад, латэкс, акрыл, шкло, камень, дрэва, метал, пластык. У цяперашні час найболей папулярныя сіліконавыя вырабы. Яны пругкія, але ў той жа час мяккія і гладкія, а таксама досыць даўгавечныя. Сілікон не мае паху, яго бяспорыстая фактура і ўстойлівасць да тэмпературнай апрацоўкі прадухіляюць рызыку скаплення бактэрый, што ў сукупнасці робіць сілікон найболей прымальным матэрыялам для выкарыстання ў дадзенай галіне. Хоць для даражэйшых вырабаў часта ўжываецца латэкс, як вельмі якасны імітатар чалавечага цела.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]