Клітар
| Клітар | |
|---|---|
| Анатамічная лакалізацыя | похва, рэпрадуктыўная сістэма |
| Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | dorsal artery of clitoris[d] |
| Венозны адток | superficial dorsal veins of clitoris[d] і deep dorsal vein of clitoris[d] |
| Інервуецца | dorsal nerve of the clitoris[d] |
| Гамалагічна ў іншага полу | пеніс |


Клітар (лац.: clitoris, ад дзеяслова лац.: clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў палавы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых цел. Клітар складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка клітара мае выгляд грудка, размешчанага ў верхняй частцы ўвахода ў похву, размяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй спайкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі. Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі клітара размешчаныя па абодва бакі ад похвы. Змяшчае мноства сасудаў і нервовых канчаткаў. У розных жанчын клітар мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасці. Даўжыня галоўкі клітара ў большасці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыяметр складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня клітара, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Клітар з’яўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага палавога члена.