Перайсці да зместу

Страхавальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Страхавальнік — гэта юрыдычная асоба ці дзеяздольная фізічная асоба, якая заключыла са страхоўшчыкам дагавор страхавання, або з’яўляецца страхавальнікам паводле закона.

Страхавальнікі — грамадзяне, у тым ліку замежныя, асобы без грамадзянства, арганізацыі, у тым ліку замежныя і міжнародныя, а таксама Рэспубліка Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, замежныя дзяржавы, якія заключылі са страхоўшчыкамі дагаворы страхавання або з’яўляюцца гэтакімі паводле закона ці акта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадзянскі кодэкс РБ, раздзел 48, артыкул 817)

Страхавальнікі могуць афармляць са страхоўшчыкамі дагаворы аб страхаванні трэціх асоб (застрахаваных асоб), але ў некаторых краінах (у тым ліку і ў Беларусі) толькі са згоды гэтых трэціх асоб, акрамя толькі выпадкаў, прадугледжаных законам. Застрахаваныя асобы могуць набываць правы і абавязкі страхавальніка паводле дагавора страхавання.

Страхавальнікі маюць права пры афармленні дагавораў асабістага страхавання прызначаць пры згодзе застрахаванай асобы грамадзян ці юрыдычных асоб (выгаданабытчык) для атрымання страхавых выплат, а таксама замяняць іх да наступлення страхавога выпадку, калі гэта прадугледжана законам і/або дагаворам страхавання.

Страхавальнікі маюць права пры афармленні дагавораў страхавання іншых, чым дагаворы асабістага страхавання, прызначаць грамадзян ці юрыдычных асоб (выгаданабытчыкаў), якія могуць панесці страты ў выніку наступлення страхавога выпадку, для атрымання страхавога пакрыцця, а таксама замяняць іх да наступлення страхавога выпадку, калі іншае не прадугледжана законам.