Структура
Выгляд
Структу́ра (ад лац.: structūra — «будова») — унутраная або прасторавая будова чаго-небудзь.
У філасофіі
[правіць | правіць зыходнік]- Структура — сукупнасць сувязяў паміж часткамі аб'екта.
У фізіцы
[правіць | правіць зыходнік]- Тонкая структура — група блізкіх узроўняў энергіі і спектральных ліній, якія адрозніваюцца з-за спін-арбітальнага ўзаемадзеяння.
- Звыштонкая структура — група блізкіх узроўняў энергіі і спектральных ліній, якія адрозніваюцца з-за ўзаемадзеяння магнітных момантаў электронаў і ядраў.
У матэматыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Матэматычная структура — які-небудзь новы аб'ект, які ўводзіцца на некаторым мностве, уласцівасць элементаў мноства.
У інфарматыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Структура — тып даных: запіс, які складаецца з некалькіх пераменных (ці канстант) рознага тыпу.
У матэрыялазнаўстве
[правіць | правіць зыходнік]- Структура — матэрыял ці прадмет, які мае структуру ў асноўным значэнні, г.зн. што складаецца з абласцей ці слаёў розных рэчываў, размешчаных адмысловым чынам.
У навуках пра Зямлю
[правіць | правіць зыходнік]- Структура ў петраграфіі — набор прыкмет горнай пароды, які ўключае ў сябе ступень крышталічнасці, памеры і формы крышталяў, іх узаемаадносіны з іншымі крышталямі і вулканічным шклом, а таксама знешнімі асаблівасцямі асобных мінеральных зерняў і іх агрэгатаў.
- Структура ў структурнай геалогіі і тэктоніцы — прасторавая форма залягання горных парод.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |