Стрэлападобнасць
Выгляд
Стрэлападобнасць крыла — вугал адхілення крыла ад нармалі да вертыкальнай восі самалёта ў гарызантальнай праекцыі. Пры гэтым станоўчым лічыцца напрамак да хваста. Існуе стрэлападобнасць па пярэдняй абзе крыла (як правіла выкарыстоўваецца ў звышгукавой аэрадынаміцы), па задняй абзе і па лініі чвэрці хорд. Апошняя з'яўляецца найбольш важкай з пункту гледжання ўстойлівасці і кіравальнасці лятальнага апарата (далей ЛА).
Асноўнай вартасцю прамога (або з малой стрэлападобнасцю) крыла з'яўляецца яго высокі каэфіцыент пад'ёмнай сілы. Недахопам, які прадвызначае непрыдатнасць такога крыла пры дагукавой і звышгукавой хуткасцях палёту, з'яўляецца рэзкае павелічэнне каэфіцыента лабавога супраціву пры перавышэнні крытычнага значэння ліку Маха. Таму прамое крыло не можа прымяняцца на самалётах з высокімі хуткасцямі палёту. У той жа час стрэлападобнае крыло валодае шэрагам недахопаў, у ліку якіх паніжаная апорная (пад'ёмная) здольнасць і пагаршэнне ўстойлівасці і кіравальнасці лятальнага апарата.
Прыклады рознанакіраванай стрэлападобнасці крыла
[правіць | правіць зыходнік]
Прыклады ЛА з адваротнай стрэлападобнасцю крыла:
- Junkers Ju 287 (прататып бамбавіка Другой сусветнай вайны)
- Grumman X-29 (эксперыментальны самалёт) ХФБ 320 (цывільная машына)
- Шлейхер ASK 13 (планёр)
- Шлейхер K 7 (планёр)
- Су-47 (эксперыментальны самалёт)
- FTAG Esslingen E11 (двухмесны планёр)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Крыло адваротнай стрэлападобнасці
- Крыло змяняльнай стрэлападобнасці
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Swept Wings and Effective Dihedral Архівавана 20 верасня 2008. (англ.)