Стэла цара Ур-Наму

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Стэла цара Ур-Наму — прамавугольная двухбаковая пліта з белага вапняку (1,5 х 3 м), выкананая ў часы кіравання, і яму прысвечаная, шумерскага цара Ур-Наму (2113—2096 да н.э.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся толькі фрагменты, на якіх высечаны ў нізкім рэльефе парадкова размешчаныя кампазіцыі. Муляры з кошыкамі, поўнымі цэглы падымаюцца адзін за адным па лесвіцы, прыстаўленай да сцяны. Сам цар Ур-Наму ў суправаджэнні жраца ідзе на ўрачыстую закладку «дому бажаства» — зікурата: на плячы яго матыка будаўніка — сімвал яго прыніжанага адданага служэння багам[1].


Выяўленчае апавяданне разгортваецца паслядоўна знізу ўверх, падводзячы да ўсё важнейшых сцэн. На верхніх паясах цар, які здзяйсняе ўзліванні на ахвярнікі, чатыры разы намаляваны перад вярхоўным богам і багіняй. Божаствы ж працягваюць яму сімвалы ўлады — жазло і кольца, магчыма, скручаную вяроўку і меру даўжыні. Сонечны дыск і маладзік, якія як бы дадаткова асвятляюць дзеянне цара, выразаны на самай верхняй, паўкруглай частцы стэлы[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]