Стэфан Вітажэнец
Стэфан Вітажэнец | |
---|---|
Род дзейнасці | лётчык-ас, афіцэр |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1994 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Стэфан Баляслававіч Вітажэнец (2 студзеня 1908, Ліда — 30 снежня 1994, Варшава) — польскі пілот, ас-знішчальнік у Другую сусветную вайну.
Паходзіў са шляхецкага роду. У 1929 годзе скончыў Лідскую дзяржаўную гімназію імя гетмана Хадкевіча, а затым школу падхарунжых лётнага рэзерву (1930), Цэнтр падрыхтоўкі афіцэраў авіяцыі ў Денбліне (1932), курсы вышэйшага пілатажу пры Лётнай школе ў Грудзензе (1933). Служыў інструктарам у Лётнай школе да 1939 года.
Удзельнік II сусветнай вайны. Здзейсніў 208 баявых вылетаў. За два месяцы паветранай бітвы над Вялікабрытаніяй збіў 5 нямецкіх самалётаў, адным з іх кіраваў нямецкі ас Хорст Тэтзен. Камандаваў эскадрылляй, дывізіёнам, знішчальным крылом. Скончыў вайну падпалкоўнікам.
У 1945 годзе быў камендантам Школы пачатковага пілатажу, затым два гады да расфарміравання камандаваў Другім польскім знішчальным крылом. У 1948 годзе вярнуўся ў Польшчу, пасяліўся з бацькамі ў Лодзі. У 1957 годзе ізноў быў прызваны ў Польскае Войска. Служыў у апараце камандавання Паветраных Сіл, 9 гадоў быў камендантам Цэнтра падрыхтоўкі лётчыкаў у Модліне. У 1968 годзе ў званні палкоўніка выйшаў на пенсію. Доўгія гады ўзначальваў Саюз польскіх лётчыкаў.
Правёў у паветры 4238 гадзін, лётаў на 31 тыпе самалётаў.
Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары, Ганаровым Лётным Крыжом Вялікабрытаніі, Крыжом срэбным Ордэна Віртуці Мілітары, трохразова Крыжом за доблесць, Крыжом Баявых Дзеянняў на Захадзе. Пасмяротна ўзнагароджаны Камандорскім крыжам з Зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы.
Пахаваны ў Варшаве на могілках у Павонзках сярод ваенных лётчыкаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лідскія юбіляры 2008 года // Лідскі летапісец, № 41, 42.