Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі
Друцк
Друцк
Род Друцкія-Сакалінскія
Бацька Януш Друцкі-Сакалінскі
Дзеці Вінцэнт Друцкі-Сакалінскі[d]

Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Старэйшы сын Януша, падкаморыя полацкага.

У 1630—1638 гг. займаў пасаду полацкага падкаморыя. Калі ў 1654 г. рускае войска зноў заняло Смаленшчыну, сам Стэфан Караль і яго малодшы сын Вінцэнт з’ехалі на захад, а старшы сын, Казімір Самуэль, прыняў расійскае падданства і ахрысціўся ў праваслаўе пад імем Пятра Самойлавіча. Яго нашчадкі ў далейшым утварылі яшчэ адну рускую галіну роду Друцкіх-Сакалінскіх[1].

Зноскі

  1. Друцкае княства і князі Друцкія (2000) // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. – Мінск, 2000. С. 49 – 76