Сямён Друцкі-Сакалінскі
Сямён Друцкі-Сакалінскі | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць | не раней за 1514 |
Род | Друцкія-Сакалінскія |
Бацька | Фёдар Іванавіч Бабіч |
Дзеці | Юрый Сямёнавіч Друцкі-Сакалінскі[d], Васіль Сямёнавіч Друцкі-Сакалінскі[d], Іван Сямёнавіч Друцкі-Сакалінскі[d] і Андрэй Сямёнавіч Друцкі-Сакалінскі[d] |
Сямён Фёдаравіч Друцкі-Сакалінскі (? — пасля 1514) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнік княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк», адгалінавання роду Друцкіх. Сын Фёдара Бабіча.
Намеснік таропецкі (1489), бранскі (1492—1494), уладальнік Саколіна каля Друцка, часткі Драчалукаў у Віцебскім павеце, Крывіна і Несіна, у 1508 годзе разам з сынам выслужыў Бабчу, Камень, Ладасну і інш. у Чарсвяцкай воласці, у 1511 годзе — Непаротавічы (усе ў Полацкім павеце).
У 1514 годзе трапіў у маскоўскі палон, дзе і памёр.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Меў сыноў: Юрыя (каля 1470 — да 1530), Васіля (каля 1480—1533), Андрэя (каля 1490—1546), ад іх сыноў пайшлі асобныя галіны Друцкіх-Сакалінскіх; Івана (? — да 1524), што валодаў Гарадцом, часткай Крывіна і Несіна (адышлі да яго дачкі Ганны, жонкі князя Ю. Ц. Масальскага ), а таксама часткай Грушкі (Ігрушкі) у былым Друцкім княстве, якую падараваў Кіева-Пячэрскаму манастыру.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч В. Друцкія-Саколінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.