Сцяпан Рыгоравіч Рункевіч
Сцяпан Рыгоравіч Рункевіч | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1867 |
---|---|
Дата смерці | 12 сакавіка 1924 (57 гадоў) |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Сцяпан Рыгоравіч Рункевіч (11 студзеня 1867 — 1919?) — беларускі гісторык царквы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын протаіерэя Мінскай епархіі. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй. Працаваў сакратаром Сіноду. Выдаў 5 выпускаў «Матэрыялаў для гісторыі Мінскай епархіі», якія выйшлі ў свет у Мінску ў 1892—1894. У Мінску ў 1893 выдаў «Кароткі гістарычны нарыс стагоддзя Мінскай епархіі…». У гэтым жа годзе ў Санкт-Пецярбургу пабачыла свет яго «Гісторыя Мінскай архіепіскапіі (1793—1832 гг.)». Аўтар іншых даследаванняў, а таксама артыкулаў, якія друкаваў у часопісе «Минские епархиальные ведомости».
У сваіх працах і публікацыях па гісторыі ўніяцкай царквы і Мінскай епархіі праваслаўнай царквы ў XVIII—XIX стст. разглядаў пытанні гісторыі Рэчы Паспалітай напярэдадні яе падзелу, яе ўзаемаадносіны з Расійскай імперыяй, падрабязна распрацаваў пытанне пра вяртанне ўніятаў у праваслаўе. Выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял і прасачыў дадзены працэс у кожным прыходзе, аднак прытрымліваўся афіцыйна прынятага на той час пункту гледжання.[1]
Зноскі
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 557
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.