Стэфан Хольм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Стэфан Хольм
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачок у вышыню
Нарадзіўся 25 мая 1976(1976-05-25)[1] (47 гадоў)
Грамадзянства
Рост 181 см
Вага 69 кг
IAAF 14227623
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Крысціян Хольм (шведск.: Stefan Christian Holm, род. 25 мая 1976 года) — шведскі скакун у вышыню. Алімпійскі чэмпіён 2004 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2003 года. Чатырохразовы пераможца чэмпіянатаў свету ў памяшканні  (руск.). У 2002 годзе стаў пераможцам фіналу гран-пры ІААФ 2002 года  (руск.). Пераможца сусветнага лёгкаатлетычнага фіналу  (руск.) 2004 года. За гады выступленняў 11 разоў станавіўся чэмпіёнам Швецыі на адкрытым паветры і 4 разы ў памяшканні. У 2005 і 2007 гадах выйграваў чэмпіянат Еўропы ў памяшканні  (руск.). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2006 года. У 2002 годзе заняў 2-е месца на першынстве Еўропы  (руск.).

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў на Алімпійскіх гульнях 2000 года, на якіх заняў 4-е месца з вынікам 2,32 м. На Алімпіядзе ў Пекіне таксама заняў 4-е месца  (руск.), паказаўшы вынік 2,32 м. Пасля Алімпійскіх гульняў завяршыў спартыўную кар’еру.

Стэфан Хольм уладальнік аднаго унікальнага дасягнення: ён пераадольваў планку на 59 см вышэй яго ўласнага росту. Для прыкладу: у сусветнага рэкардсмена Хаўера Сатамаёра  (руск.) гэты паказчык роўны ўсяго 50 см.

У 2013 годзе быў абраны членам камісіі спартсменаў МАК.

Зноскі

  1. Stefan Holm // World Athletics database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]