Суд (п’еса)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Суд, п'еса)

Афіша спектакля Трупы ў Беларускім рабочым клубе
Аўтар У. Галубок
Дзейныя асобы гл. у тэксце
Дата прэм’еры 15 жніўня 1920
Месца прэм’еры Беларускі рабочы клуб
Жанр Камедыя

Суд — камедыя ў адным акце У. Галубка, якая была пастаўлена 15 жніўня 1920 года ў Мінску.

П'еса была апублікавана ў 1925 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п'есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Змест твора нескладаны. У селяніна Гарбуза панскі эканом вырваў палову барады і выбіў тры зубы, за што Гарбуз падаў на яго ў суд. Пачынаецца допыт пацярпелых і сведкаў. І хаця віна эканома відавочная, валасны суд прызнае вінаватым самога Гарбуза, якога садзяць на тры дні «ў халодную». У камедыйную плынь твора ўваходзіць сацыяльны аналіз жыцця тагачаснага грамадства, у якім просты чалавек заўсёды асуджаны на несправядлівасць.

Галубок дае сваім персанажам вельмі трапныя і пераканальныя характарыстыкі, шырока ўжываючы прыём кантрасту[1].

" Пісар, старшыня, суддзя — п'яніцы. Гарбуз — пакорны чалавек, барады толькі палова. Авечка — жвавы чалавечак, зусім лысы, ніякай расліны, храмы на правую нагу, з наклееным носам. Апрануты бедна. Авечка зусім як жабрак "

Таксама даследчыкі адзначаюць індывідуалізаваную мову, якая служыць сродкам самахарактарыстыкі персанажаў[2]. У якасці прыкладу ўводны маналог вартаўніка Мірона, багаты на экпрэсіўна і эмацыйна напоўненыя словы[1].

" Стораж (здзіўлены). Ах, каб на вас чума, сколькі смецця за адзін вечар нарабілі, адных коркаў ды акуркаў повен кут назмятаў. Ну і людзі, апундрыліся гарэлкай (метучы), смакталі гэту няшчасніцу да таго, што і памяць страцілі. Пісра да таго дапіўся, што мяне, старога чалавека, за бабу палічыў і пачаў цалаваць, абзываючы нейкай Забэлькай, во каб яго свінні цалавалі, намысліўся; а старшыня і ваўком выў, і сабакай брахаў, і плаваў на падлозе; адзін фельчар маладзец: той калі пачуў, што ногі адняліся, падазваў мяне і папарсіў, каб занёсу пуню на салому, а мне што кажуць — слухаю, ужджабурыў, як ягнё, на плечы і завалок па адрасу. І як у іх голавы на карках трымаюцца: сягоння суд, а яны, я кмухаморы, п'яныя. Пісар ад гарэлкі азыск, галава, як церліца, вочы акуртаціліся, а рукі, як машына, маланкаю паперы скрыгаюць — шась, шась! Я з венікам так не спраўлюся "

Ролі і акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна са спектакля «Суд» (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі)
  • Пісар воласці
  • Старшыня
  • Суддзя
  • Стораж Мірон
  • Гарбуз
  • Авечка — У. Галубок
  • Гарбузіха — Ядвіга Аляксандраўна Голуб[3]
  • Упраўляючы

Іншыя пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

П'еса таксама ставілася Народным тэатрам Краснапольскага раённага Цэнтра культуры[4].

Зноскі

  1. а б Галубок, У. (1983). Творы. Мінск.
  2. Лаўшук, С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.). p. 62.
  3. жонка Уладзіслава Галубка
  4. Тэатр. Эстрада. Цырк. Тэатральныя студыі і школы. Гастролі тэатраў, цыркаў.(недаступная спасылка)