Суд (п’еса)
Аўтар | У. Галубок |
---|---|
Дзейныя асобы | гл. у тэксце |
Дата прэм’еры | 15 жніўня 1920 |
Месца прэм’еры | Беларускі рабочы клуб |
Жанр | Камедыя |
Суд — камедыя ў адным акце У. Галубка, якая была пастаўлена 15 жніўня 1920 года ў Мінску.
П'еса была апублікавана ў 1925 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п'есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Змест твора нескладаны. У селяніна Гарбуза панскі эканом вырваў палову барады і выбіў тры зубы, за што Гарбуз падаў на яго ў суд. Пачынаецца допыт пацярпелых і сведкаў. І хаця віна эканома відавочная, валасны суд прызнае вінаватым самога Гарбуза, якога садзяць на тры дні «ў халодную». У камедыйную плынь твора ўваходзіць сацыяльны аналіз жыцця тагачаснага грамадства, у якім просты чалавек заўсёды асуджаны на несправядлівасць.
Галубок дае сваім персанажам вельмі трапныя і пераканальныя характарыстыкі, шырока ўжываючы прыём кантрасту[1].
Пісар, старшыня, суддзя — п'яніцы. Гарбуз — пакорны чалавек, барады толькі палова. Авечка — жвавы чалавечак, зусім лысы, ніякай расліны, храмы на правую нагу, з наклееным носам. Апрануты бедна. Авечка зусім як жабрак |
Таксама даследчыкі адзначаюць індывідуалізаваную мову, якая служыць сродкам самахарактарыстыкі персанажаў[2]. У якасці прыкладу ўводны маналог вартаўніка Мірона, багаты на экпрэсіўна і эмацыйна напоўненыя словы[1].
Стораж (здзіўлены). Ах, каб на вас чума, сколькі смецця за адзін вечар нарабілі, адных коркаў ды акуркаў повен кут назмятаў. Ну і людзі, апундрыліся гарэлкай (метучы), смакталі гэту няшчасніцу да таго, што і памяць страцілі. Пісра да таго дапіўся, што мяне, старога чалавека, за бабу палічыў і пачаў цалаваць, абзываючы нейкай Забэлькай, во каб яго свінні цалавалі, намысліўся; а старшыня і ваўком выў, і сабакай брахаў, і плаваў на падлозе; адзін фельчар маладзец: той калі пачуў, што ногі адняліся, падазваў мяне і папарсіў, каб занёсу пуню на салому, а мне што кажуць — слухаю, ужджабурыў, як ягнё, на плечы і завалок па адрасу. І як у іх голавы на карках трымаюцца: сягоння суд, а яны, я кмухаморы, п'яныя. Пісар ад гарэлкі азыск, галава, як церліца, вочы акуртаціліся, а рукі, як машына, маланкаю паперы скрыгаюць — шась, шась! Я з венікам так не спраўлюся |
Ролі і акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Пісар воласці
- Старшыня
- Суддзя
- Стораж Мірон
- Гарбуз
- Авечка — У. Галубок
- Гарбузіха — Ядвіга Аляксандраўна Голуб[3]
- Упраўляючы
Іншыя пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]П'еса таксама ставілася Народным тэатрам Краснапольскага раённага Цэнтра культуры[4].
Зноскі
- ↑ а б Галубок, У. (1983). Творы. Мінск.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ Лаўшук, С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.). p. 62.
- ↑ жонка Уладзіслава Галубка
- ↑ Тэатр. Эстрада. Цырк. Тэатральныя студыі і школы. Гастролі тэатраў, цыркаў.(недаступная спасылка)