Сузана Эркулана-Оўзель
| Сузана Эркулана-Оўзель | |
|---|---|
| парт.: Suzana Herculano-Houzel | |
| | |
| Дата нараджэння | 1972[1] |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | нейрабіёлаг, life scientist, дацэнт |
| Навуковая сфера | нейрабіялогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Yves Frégnac[d] |
| Узнагароды | |
| Сайт | suzanaherculanohouzel.com (англ.) |
Сузана Эркулана-Оўзель (парт.: Suzana Herculano-Houzel) — бразільскі нейрабіёлаг. Асноўная сфера яе дзейнасці — параўнальная нейраанатомія; яе вынікі ўключаюць метад падліку нейронаў мозгу чалавека і іншых жывёл і ўзаемасувязь паміж плошчай кары галаўнога мозгу і таўшчынёй і колькасцю картыкальных зморшчын.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сузана Эркулана-Оўзель нарадзілася ў 1972 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яна скончыла біялагічны факультэт Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанэйра (1992), атрымала ступень магістра ва Універсітэце Кейс-Вестэрн-Рэзерв універсітэт (1995) і ступень доктара нейрабіялогіі ва Універсітэце П’ера і Марыі Кюры (1999). Яна таксама была навуковым супрацоўнікам Інстытута даследаванняў мозгу Макса Планка (1999).
Эркулана-Оўзель была выкладчыкам Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанейра з 2002 па май 2016 года, затым яна перайшла ва Універсітэт Вандэрбільта[3].
Яна выдала кнігі па папулярызацыі навукі і вядзе калонкі для газеты Folha de S.Paulo і часопіса Scientific American Brazil. Яна была першым бразільскім спікерам на канферэнцыі TED Global у 2013 годзе.
У 2004 годзе яна выйграла прэмію Жазэ Рэйса ў галіне навуковай камунікацыі.
Публікацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Human Advantage: A New Understanding of How Our Brain Became Remarkable. Editor: The Mit Press; (2016). ISBN 0262034255
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1128924366 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2026.
- ↑ https://as.vanderbilt.edu/biosci/people/index.php?group=secondary-faculty Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ Neurocientista Suzana Herculano-Houzel deixa o país (парт.)(недаступная спасылка). piauí. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 9 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- suzanaherculanohouzel.com (англ.) — афіцыйны сайт
- Suzana Herculano-Houzel’s Currículo Lattes at CNPq