Сулур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сулур
ісл. Súlur
Краіна
Сулур (Ісландыя)
Сулур
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сулур (ісл.: Súlur) — вулкан у Ісландыі.

Сулур размешчаны ў паўночнай частцы Ісландыі, у рэгіёне Нардурланд Эйстра. Ён з’яўляецца часткай сістэмы патухлага вулкана Керлінг, які знаходзіцца па суседстве. Сулур мае дзве вяршыні, больш высокая дасягае 1213 метраў, меншая — 1144 метраў. Гара знаходзіцца на паўднёвым-захадзе ад найбуйнейшага горада Паўночнай Ісландыі — Акюрэйры.

Гара пакоіцца на 500-метровай базальтавай падэшве. Горны масіў, у які ўваходзяць Керлінг і Сулур, уключае ў сябе яшчэ некалькі вяршыняў (напр. Litli-і Stori Krummi — горы Малы Крумкач ​​і Вялікі Крумкач). У нізінах паміж гарамі захоўваюцца рэшткі ледавіка.

Вулканічная сістэма Керлінг-Сулур актыўна выкарыстоўваецца аматарамі горнага турызму.