Сун Чо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сун Чо
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 320
Месца нараджэння
Дата смерці 377
Грамадзянства
Дзеці Sun Gan[d], Sun En[d], Sun Ju[d] і Sun Kai[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Сун Чо (кіт. трад. 孫綽, 320377) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, будысцкі ідэолаг і пісьменнік эпохі дынастыі Цзінь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 320 годзе ў г. Таюань (у сучаснай правінцыі Шаньсі). Паходзіў з уплывовага чыноўніцкага клана. Займаў высокія пасады ў адміністрацыйным апараце дынастыі Цзінь. Памёр у 377 годзе.

Будызм[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца адным з найбольш значных ідэолагаў будызму перыяду станаўлення кітайскіх будыйскіх школ. Ён абараніў папулярны на раннім этапе распаўсюджвання будызму ў Кітаі тэзіс аб ідэалагічнай тоеснасці вучэння Буды традыцыйным кітайскім вучэнням і аб духоўным сваяцтве іх заснавальнікаў: «Канфуцый гэта Буда, Буда гэта Канфуцый». Спрабаваў інтэрпрэтаваць вучэнне аб праджні — «мудрасці» з пазіцый філасофіі прасякнутай даоскімі ідэямі філасофіісюань-сюэ, спрыяючы тым самым «кітаізацыі» будызму. Яго погляды выкладзены ў трактаце «Даа юй лунь» («Алегарычныя разважанні пра даа»), тэкст якога ўвайшоў у будыйскую анталогію VI стагоддзя «Хун мін цзы».

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

Сунь Чо належыць паэтычны твор. «Ю Цяньтайшань фу» («Ода пра ўзыходжанне на гару Цяньтай») — першы ў кітайскай літаратуры з выразнымі будысцкімі матывамі. Акрамя таго, вядомы верш «Павільён архідэй».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Yip, Wai-lim (1997). Chinese Poetry: An Anthology of Major Modes and Genres . (Durham and London: Duke University Press). ISBN 0-8223-1946-2