Супермаркет
Jump to navigation
Jump to search
Супермаркет — буйны магазін самаабслугоўвання для продажу тавараў паўсядзённага попыту (пераважна харчовых). Супермаркеты ўзніклі ў ЗША ў 1930-я гады, пашырыліся з 2-й паловы 1940-х гадоў. Могуць уваходзіць у склад сеткі магазінаў. Буйныя сеткі супермаркетаў здольны атрымліваць значную эканомію ад маштабаў рэалізацыі і на групавой аснове з атрыманнем выгадных скідак і саступак ад вытворцаў пры аптовай закупцы, і на ўзроўні асобных магазінаў за кошт выкарыстання капіталаёмкіх метадаў рознічнага гандлю.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.