Сурынам (рака)
| Сурынам | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Расход вады | 440 ± 0,001 м³/с |
| Вадацёк | |
| Вусце | Атлантычны акіян |
| • Каардынаты | 5°55′30″ пн. ш. 55°10′16″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Атлантычны акіян |
|
|
|
| Краіна | |
Сурынам — адна з галоўных рэк дзяржавы Сурынам. Яе выток размяшчаецца на Гвіянскім нагор’і побач з гарамі Вільгельміна. Даўжыня ракі — 480 км.
На рацэ ёсць некалькі парогаў і плацін, найбуйнейшая з якіх называецца Афабакадам. Вадасховішча Бракапонда падзяляе раку на дзве часткі. Верхняя частка амаль цалкам знаходзіцца ў акрузе Сіпалівіні, а ў ніжнім працягу рака праходзіць па тэрыторыі акругаў Бракапонда, Пара, Камевейне, Ваніка і Парамарыба.
Сурынам працякае праз гарады Пакігрон, Бракапонда, Берг-эн-Дал, Ёдэнсаване, затым дабіраецца да сталіцы Парамарыба, каля горада Ньіў-Амстэрдам зліваецца з ракой Камевейне і пасля гэтага адразу ўпадае ў Атлантычны акіян.
Масты
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе прэзідэнтам Сурынама ў Парамарыба быў афіцыйна адкрыты мост імя Жуля Альберта Вейденбоса, які адкрывае доступ да ўсходняй частцы краіны. У 50 км на поўдзень ад Парамарыба раку таксама перасякае драўляны мост.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |