Сусветнае гран-пры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2009

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветнае гран-пры
Сезон 2009/2010
Тэрміны 7 — 12 ліпеня 2009
Арэна Montien Riverside Hotel
Горад Бангкок
Краіна Тайланд
Арганізацыя ACBS
Спонсар Sang Som
Фармат Турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Агульны прызавы фонд ฿3,720,000
Прызавыя пераможцы ฿1,000,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джымі Уайт
Фіналіст Сцяг Англіі Бары Хокінс
Лік 8:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 48
Найвышэйшая серыя 75 (Майкл Холт
Раян Дэй
Джымі Уайт)
←2008Сусветнае гран-пры з 6-цю чш2010→

Сусветнае гран-пры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2009 (англ.: Six-red World Grand Prix 2009, таксама вядомы як SangSom 6-red World Grand Prix 2009) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 7 па 12 ліпеня 2009 года ў Montien Riverside Hotel, у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў другім розыгрышам сусветнага першынства ў гэтым відзе снукера, якое было заснавана ў 2008 годзе пад назвай англ.: Six-red Snooker International.