Бары Хокінс
| Бары Хокінс англ.: Barry Hawkins | |
| Дата нараджэння: | 23 красавіка 1979[1][2] (47 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | левая |
| Прафесійная кар’ера: | 1996—... |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 4 (03.03.2014—17.03.2014 31.03.2014—06.05.2014 30.06.2014—08.07.2014) |
| Цяперашні рэйтынг: | 6 (9 красавіка 2018) |
| Прызавыя грошы: | > £2,100,000 |
| Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы: PTC 2010/2011 – Этап 3 Championship League 2015) |
| Колькасць соценных серый: | 266 |
| Перамогі на турнірах | |
| Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
| Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
| Іншыя прафесійныя турніры: | 3 |
| Чэмпіянат свету: | фінал (2013) |
Бары Хокінс (англ.: Barry Hawkins, нар. 23 красавіка 1979, в. Дзітан, графства Кент, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2013 года і Мастэрс 2016 года і былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2005 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2013 — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, але атрымаў вядомасць толькі ў сезоне 2004/2005, калі ён выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Брытаніі і паўфінал адкрытага чэмпіянату Уэльса. У сезоне 2005/2006 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У сезоне 2006/2007 ужо дэбютаваў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу, але пратрымаўся там толькі адзін снукерны год. У 2012 годзе выйграў першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а ў другой палове сезона вярнуўся ў топ-16 і сенсацыйна дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, перамогшы лідара сусветнага рэйтынгу Марка Сэлбі (13:10) і лепшага кітайскага снукерыста Дзіна Цзюньхуэя (13:7) і саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану (12:18). У наступным сезоне дайшоў да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны, чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве, і амаль увесь сезон пратрымаўся у топ-8 рэйтынгу, а вясною 2014 года падняўся на найвышэйшы радок у табелі аб рангах у кар’еры — чацвёрты — і здабыў другі рэйтынгавы тытул — гранд-фінал серыі PTC. Да 2016 года не выйграў ніводнага матча ў рамках найбуйнейшага запрашальнага турніру — Мастэрс — а ў 2016 дайшоў да фіналу, дзе саступіў Роні О’Салівану з лікам 1:10. У сезоне 2016/2017 дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, а таксама выйграў свой трэці рэйтынгавы турнір — Сусветнае Гран-пры, а ў наступным сезоне яшчэ двойчы даходзіў да рэйтынгавых фіналаў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і адкрытым чэмпіянаце Кітая.
У агульнай колькасці займаў чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Рыгі і тры іншыя прафесійныя турніры, уключаючы Shoot-Out 2012 года. У 2017 годзе разам з Джадам Трампам прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 250 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў два максімальныя брэйкі.
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 7 (3 перамогі, 4 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Чэмпіянат свету (0:1) |
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
| Іншыя (3:3) |
| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Перамога | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | 9:3 | |
| 2 | Параза | 2013 | Чэмпіянат свету | 12:18 | |
| 3 | Перамога | 2014 | Гранд-фінал PTC | 4:0 | |
| 4 | Параза | 2016 | Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | 8:9 | |
| 5 | Перамога | 2017 | Сусветнае Гран-пры | 10:7 | |
| 6 | Параза | 2018 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | 7:9 | |
| 7 | Параза | 2018 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | 3:11 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Перамога | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Рыгі | 4:1 |
Мастэрс: 1 (1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Параза | 2016 | Мастэрс | 1:10 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (7 перамог, 6 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Рэйтынгавыя турніры (3:4) |
| Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0) |
| Нярэйтынгавыя турніры (2:2) |
| Турніры з альтэрнатыўным фарматам (1:0) |
- ↑ Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| Параза | 1 | 12 ліпеня 2009 | Сусветнае гран-пры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | 6:8 |
Кваліфікацыйныя туры: 3 (1 перамога; 2 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| Параза | 1 | 10 кастрычніка 1999 | Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 — Этап 1, Олдхэм, Англія | 4:6 | |
| Параза | 2 | 18 сакавіка 2000 | Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 — Этап 3, Стокпарт, Англія | 5:6 | |
| Перамога | 3 | 12 красавіка 2000 | Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 — Этап 4, Суіндан, Англія | 6:1 |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Бары Хокінс на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Бары Хокінса на CueTracker.net (англ.)
