Сусветная ветэрынарная асацыяцыя
Сусветная ветэрынарная асацыяцыя | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1863 і 9 верасня 1905 |
Абарот |
|
worldvet.org |
Сусве́тная ветэрына́рная асацыя́цыя (англ.: World Veterinary Association) — неўрадавая міжнародная ветэрынарная арганізацыя. Заснавана ў 1863 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца у Жэневе[3][4]. Аб’ядноўвае 65 краін і 12 міжнародных асацыяцый ветэрынарных спецыялістаў. Супрацоўнічае з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Кіруючы орган — Пастаянны камітэт, які штогод збіраецца ў Парыжы на паседжанні, дзе вырашаюцца актуальныя пытанні, а таксама праходзіць падрыхтоўка да кангрэсу. У перыяд паміж паседжаннямі Пастаяннага камітэта кіраўніцтва СВА ажыццяўляе бюро.
1 раз на 4 гады праводзіць Сусветныя ветэрынарныя кангрэсы. Адбыўся 21 кангрэс, першы — ў 1863 годзе ў Гамбургу. На кангрэсах абмяркоўваюцца праблемы інфекцыйнай паталогіі, хірургіі, прафілактыкі і заагігіены, заатэхнічных навук і эканомікі жывёлагадоўлі. Разглядаюцца таксама пытанні стандартызацыі спецыяльнай наменклатуры, ветэрынарнай адукацыі, прапаганды ветэрынарных ведаў і распаўсюджвання фільмаў па ветэрынарыі.
Асноўныя задачы
[правіць | правіць зыходнік]- аб’яднанне асоб ветэрынарнай прафесіі ў свеце
- арганізацыя і правядзенне сусветных ветэрынарных кангрэсаў
- садзейнічанне развіццю ветэрынарнай навукі, усталяванне сувязяў з арганізацыямі, інтарэсы якіх звязаны з мэтамі асацыяцыі, аказанне дапамогі ў паляпшэнні ветэрынарнай адукацыі і станаўлення ветэрынарных прафесій
Зноскі
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/wva?rid=328786827317-84
- ↑ ВВА (руск.). Энциклопедии, словари, справочники. Праверана 25 красавіка 2020.
- ↑ Всемирная ветеринарная ассоциация (руск.). Академик. Праверана 25 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Ветеринария», 1979. № 6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]