Сусветная выстаўка (2010)
| Сусветная выстаўка | |
|---|---|
| Звязаная асоба | Wu Zhiqiang[d] |
| Архівы захоўваюцца ў | University of Maryland Libraries[d][1] |
| Краіна | |
| У адміністрацыйнай адзінцы | |
| Дата | 2010 |
| Дата пачатку | 30 красавіка 2010 |
| Дата заканчэння | 31 кастрычніка 2010 |
| Кім афіцыйна адкрыты | Ху Цзіньтаа |
| Персанаж-талісман | Haibao[d] |
| Афіцыйны сайт | fr.expo2010.cn |
| Ухвалена | Bureau of International Expositions[d][2] |
Expo 2010, афіцыйна: Expo 2010 Shanghai China (кіт.: 中国2010年上海世界博览会; pinyin: Zhōngguó 2010 Nián Shànghǎi Shìjìe Bólǎnhuì) — сусветная выстаўка, якая праходзіла ў Шанхаі (КНР) з 1 мая па 31 кастрычніка 2010. Асноўная тэма выстаўкі — «Найлепшы горад, найлепшае жыццё» падкрэслівае новы амбіцыйны статус Шанхая як «новага вялікага сусветнага горада». Expo 2010 — самая вялікая (5,2 км² экспазіцый, 192 краіны-ўдзельніцы) і дарагая (4 млрд долараў) сусветная выстаўка ў гісторыі.
Цырымонія адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]На цырымоніі адкрыцця 1 мая выступілі Джэкі Чан, Андрэа Бачэлі і інш.
Беларусь на Expo 2010
[правіць | правіць зыходнік]
Беларусь аб'явіла аб намеры прыняць удзел у шанхайскай выстаўцы ў 2006 і падпісала адпаведнае пагадненне ў 2008. За ўдзел у выстаўцы адказвае Урад Беларусі, нацыянальным выставачным аператарам прызначана Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Краіна ўдзельнічае асобным павільёнам, які размясціўся ў прэстыжнай зоне С, у якой экспануецца большасць краін-удзельніц, у т.л. ўсе еўрапейцы.
Тэма беларускага павільёна — комплексная: культурная разнастайнасць у горадзе, матэрыяльны дабрабыт у горадзе, навукова-тэхнічныя інавацыі ў горадзе, паляпшэнне ўмоў жыцця, урбанізацыя. Павільён павінен выявіць гісторыка-культурную спадчыну беларускіх гарадоў на прыкладзе Мінска, які цалкам адрадзіўся пасля Другой сусветнай вайны, а таксама пазнаёміць наведвальнікаў з беларускай прыродай ва ўзаемадзеянні з гарадскім і сельскім асяроддзем і нацыянальным патэнцыялам у галіне экатурызму.
Дэвізам беларускай экспазіцыі стане «Горад-клад». Клад, па задумцы Урада і БелТПП, абазначае скарбніцу нацыянальных культурных каштоўнасцей, дасягненняў навукі, творчасці і вытворчасці. 13 галаграм у беларускім павільёне будуць імітаваць рэдкія экспанаты з Нацыянальнага музея.
Нацыянальны дзень Беларусі на Expo 2010 — 11 кастрычніка.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://hdl.handle.net/1903.1/1632 Праверана 7 кастрычніка 2022.
- ↑ Bureau of International Expositions — 1928. Праверана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Сусветная выстаўка (2010) на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Expo 2010 Архівавана 30 кастрычніка 2010.
- Паведамленне БелТА