Перайсці да зместу

Сусветны дзень уцекачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
{{{назва свята}}}

Сусветны дзень уцекачоў — міжнародны дзень, які штогод 20 чэрвеня ладзіцца Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Прызначаны для святкавання і ўшанавання уцекачоў з усяго свету. Упершыню гэты дзень быў адзначаны 20 чэрвеня 2001 года[1] ў знак прызнання 50-годдзя Канвенцыі 1951 года пра статус уцекачоў.

Мерапрыемства накіравана на тое, каб прызнаць сілу бежанцаў, якія ўцяклі ад канфлікту і пераследу сваёй краіны ў надзеі знайсці прытулак і лепшую долю[2]. Сусветны дзень уцекачоў стварае канцэпцыю разумення іх цяжкага становішча, што паказвае ўстойлівасць і мужнасць у аднаўленні сваёй будучыні[3].

Гэты дзень разглядаецца як магчымасць для ўсіх адчуць, зразумець і адзначыць «багатую разнастайнасць» супольнасцяў уцекачоў. 20 чэрвеня праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку тэатральныя, музыкальныя і танцавальныя пастаноўкі, паказ фільмаў, якія арганізуюць грамадскія арганізацыі бежанцаў, добраахвотныя і статутныя арганізацыі, мясцовыя саветы і школы[4].

Сусветны дзень уцекачоў таксама адзначаецца ў рамках Сусветнага тыдня бежанцаў і закліканы даць асобам, якія шукаюць прытулку, і уцекачам важную магчымасць быць заўважанымі, выслуханымі і ацэненымі супольнасцю, у якой яны жывуць[3].

  1. World Refugee Day 2020 – Every Action Counts (англ.). World Refugee Day. Праверана 17 мая 2021.
  2. Refugees. What is a refugee? (англ.). UNHCR. Праверана 16 мая 2021.
  3. а б Who is a refugee under law? – Refugee Council of Australia(нявызн.). www.refugeecouncil.org.au. Праверана 17 мая 2021.
  4. About [Refugee Week](нявызн.). Refugee Week. Refugee Council of Australia (3 лютага 2021). Праверана 20 April 2023.