Бежанцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бе́жанцы — асобы, якія пакінулі краіну свайго грамадзянства ці пастаяннага месцажыхарства ў выніку ваенных дзеянняў ці іншых надзвычайных сітуацый або ганенняў па палітычных, расавых, рэлігійных матывах і не атрымалі грамадзянства іншай дзяржавы. У міжнародным праве паняцце «Бежанец» ўпершыню аформлена пасля Першай сусветнай вайны 19141918 гадоў, калі з набліжэннем фронту прымусова высялялася насельніцтва цэлых паветаў і губерняў.

Паводле афіцыйных (далёка не поўных) звестак, на 14.2.1917 у Расіі было 3,2 млн. Б., з іх зарэгістравана 750 680 з Гродзенскай, 164 351 з Віленскай, 161 453 з Мінскай, 51 954 з Віцебскай, 1654 з Магілёўскай губерняў. Б. з Беларусі былі раскіданы па ўсёй Расіі. Найбольш іх асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях, у Петраградзе (100 704), Маскве (128 261). Паводле звестак Наркамата ўнутр. спраў РСФСР, на 11.5.1918 у Расіі жыло 2 292 395 Б. з Беларусі, у т.л. беларусаў і рускіх 2 059 857. На працягу 1918—24 у Зах. Беларусь іх вярнулася каля 700 тыс. Першыя Б. на Беларусі з'явіліся восенню 1914. Пасля паражэння рус. арміі вясной —летам 1915 і з набліжэннем фронту Беларусь ператварылася Ў бежанскі лагер. Бежанскі рух быў стихійны, ніякага плана эвакуацыі не існавала. Сяляне імкнуліся застацца на сваей зямлі, але вайскоўцы і выпраўлялі іх у бежанства. 24.7.1915 былі прызначаны Галоўнаўпаўнаважаныя па ўладкаванні Б. на франтах. Беларусь увайшла Ў раён дзейнасці Галоўнаўпаўнаважанага па ўладкаванні Б. Паўн.-Зах. фронту. Толькі 30.8.1915 прыняты закон «Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў», пры міністру ўнугр. спраў створана Асобая наряда па ўладкаванні Б. Дабрачыннай дзейнасцю займаўся К-т яе імператарскай высокасці вял. княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі к-т, пасля Лют. рэвалюцыі 1917 пераўтвораны ва Усерас. к-т дапамогі пацярпелым ад вайны). Шырокую дзейнасць разгарнулі нац. дабрачынныя арг-цыі. У крас. 1915 у Вільні створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое адкрыла шэраг аддзелаў на месцах. У студз. 1916 створана Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Становішча Б. было надзвычай цяжкім. Высокай была іх смяротнасць. Узнікалі канфлікты з мясц. насельніцтвам. Нягледзячы на тэта, нац. свядомасць бел. Б. значна вырасла. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 сярод Б. дзейнічалі арг-цыі Белоруской сацыялістычнай грамады. Белоруской народной громады. У Маскве адбыліся 2 з'езды Б.-беларусаў (7—10.10 і 2—4.12.1917). Пытанне аб бежанцах разглядалася на Усебеларускім з'ездзе 1917 года (даклад А. Цвікевіча «Бежанскае пытанне і Праца бежанскай секцыі з'езда»), на ім створаны камітэт па аказанні дапамогі бежанцам. Пазней вырашэннем праблем бежанцаў займалася Рада БНР. Сярод бежанцаў створаны Арэнбургскі гурток беларусаў, Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, Беларуская вучнёўская грамада і Гурток беларускай сацыялістычнай моладзі ў Калузе, «Беларуская хатка» ў Арле, «Беларус» і Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве, «Беларуская хатка» ў Петраградзе, Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку Тульскай губерні, Саюз беларусаў у Архангельску і інш. У 19181919 гадах работу сярод бежанцаў праводзілі Беларускі нацыянальны камісарыят і беларускія секцыі РКП(б). У ліпені 1918 года ў Маскве адбыўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі. У складзе Наркамата па ваенных справах РСФСР(руск.) бел. у красавіку 1918 года створана Цэнтральная калегія па справах палонных і бежанцаў (з мая 1919 года ў Наркамаце ўнутраных спраў РСФСР(руск.) бел.).

У пачатку Вял. Айч. вайны з Беларусі амаль 1,5 млн чал. былі эвакуіраваны на ўсход (на бацькаўшчыну вярнуўся толькі кожны 3-і). У час адступлення з акупіраваных тэрыторый ням.-фаш. армія сілай зброі прымушала мясц. насельніцтва адступаць з ёй з тэрыторый, якія займала Сав. Армія. У выніку на тэр. Беларусі былі сагнаны сотні тысяч Б. з Арлоўскай, Калінінскай, Пскоўскай, Смаленскай і інш. абласцей. У выніку прымусовага вывазу фашыстамі насельніцтва з захопленых тэрыторый у Германію (з Беларусі каля 380 тыс. чал.) узнікла катэгорыя перамешчаных особ. Пагадненнямі паміж СССР, ЗША і Англіяй (лют. 1945), СССР і Францыяй (чэрв. 1945) прадугледжваліся абавязкі бакоў па аблягчэнні лесу Б. і перамешчаных асоб, садзейнічанні іх рэпатрыяцыі. 3 утварэннем ААН гэтыя абавязкі паводле рэзалюцый Ген. Асамблеі ад 12 лют. i 15 снеж. 1946 прымалі на сябе краіны — члены ААН, створана Міжнар. арг-цыя па справах Б. (у 1951 заменена Управлением Вярх. камісара ААН па справах Б.). Былі прыняты міжнар. канвенцыі аб прававым статусе Б. (28.6.1951) і апатрыдаў (28.9.1954), пратакол аб статусе Б (1967), у якіх дэталёва вызначаюцца і падрабязна трактуюцца правы Б. Паводле гэтых дакументаў, дзяржава, якая прымае Б., абавязана прадаставіць ім тыя ж правы, якімі карыстаюцца іншаземцы, што жывуць на яе тэрыторыі, права выбару месца жыхарства і вольнаго перамяшчэння па краіне. Забараняецца высылка Б. у краіны, з якіх яны прыехалі і дзе цярпелі ганенні (апошняя норма пашыраецца толькі на паліт. эмігрантаў). Б. могуць быць высланы толькі ў выпадку асуджэння за ўчыненнс асабліва цяжкага злачынства, якое пагражае бяспецы краіны. Прававое становішча Б. рэгулюецца таксама нац. заканадаўствам, якое распрацавана ў гэтых адносінах у дзяржавах-удзельніцах канвенцыі аб статусе Б. 1951. Беларусь не з'яўляецца ўдзельніцай гэтай канвенцыі.

3 распадам СССР і ўзнікненнем міжнар. канфлікту у краінах — б. саюзных рэспубліках Беларусь стала прытулкам для новай хвалі Б. Іх колькасць павялічваецца і за кошт грамадзян Азіі і Афрыкі, якія па розных прычынах апынуліся на Беларусі і прэтэндуюць на статус Б. Усяго на Беларусь за 1992—95 прыбылі больш як 30 тыс. такіх асоб. Беларусь мае закон аб Б. (прыняты ў 1995). Пытаннямі Б. на Беларусі займаецца спец. Дзярж. міграцыйная служба (з 1992). Дзейнічае прадстаўніцтва Управления Вярх. камісара ААН па справах Б. (з 1995).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8