Сусветны эканамічны форум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветны эканамічны форум
World Economic Forum
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Жэнева, Швейцарыя
Тып арганізацыі Некамерцыйная арганізацыя
Афіцыйная мова англійская
Кіраўнікі
Сакратар Клаўс Шваб
Заснаванне
Дата заснавання 25 чэрвеня 1971
Колькасць супрацоўнікаў
  • 550 чал. (19 чэрвеня 2020)[2]
Член у 1000 прадпрыемстваў з 65 краін (2015)
weforum.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусветны эканамічны форум (СЭФ) — швейцарская няўрадавая арганізацыя, найбольш вядомая арганізацыяй штогадовых сустрэч у Давосе. На сустрэчы запрашаюцца вядучыя кіраўнікі бізнесу, палітычныя лідары, вядомыя мысляры і журналісты. Прадметам абмеркавання з'яўляюцца найбольш вострыя сусветныя праблемы, у тым ліку ахова здароўя і ахова навакольнага асяроддзя.

Пра форум[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1971 годзе. Членамі СЭФ з'яўляюцца каля 1000 буйных кампаній і арганізацый з розных краін свету. Пастаянны выканаўчы орган - Савет дырэктараў. Штаб-кватэра размешчаная ў прыгарадзе Жэневы - Калоньі. Бюджэт фарміруецца за кошт штогадовых членскіх узносаў і сродкаў, якія ўносяцца удзельнікамі Форума. Склад удзельнікаў штогод пераглядаецца.

Заснавальнік і нязменны кіраўнік СЭФ - прафесар з Швейцарыі Клаўс Шваб.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

«СЭФ» ладзіць сваю дзейнасць праз 3 асяродкі: 1) мясцовага плянавання — спрыяе краёваму абмеркаванню міжнародных спраў; 2) сусветнага парадку дня — праводзіць міжнародныя сустрэчы ў 9 галінах (гандаль, гаспадарчы рост, навакольнае асяроддзе, найм, плоці, сельская гаспадарка, сеціва, укладанне, фінансы); 3) сусветнай прамысловасці — ладзіць штогадовыя і краёвыя сустрэчы датычна пераменаў ва ўсіх галінах.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

  • Савет. Складаецца з 12 членаў. Першапачатковым членам з’яўляецца заснавальнік «СЭФ» Клаўс Шваб, які мае паўнамоцтвы адзінаасобна прызначыць наступніка ў склад Савета. Склікаецца двойчы на год. Ухваляе пастановы простай большасцю галасоў. Пры роўнасці пададзеных галасоў вынік вызначае голас старшыні. Выбірае ў свой склад новых членаў пры вызваленні пасады адным з членаў. Абірае са свайго складу старшыню і яго намесніка, якія маюць быць мужчынамі. Вызначае паўнамоцтвы і абавязкі ўстаноў «СЭФ». Прызначае членаў Кіраўнічай управы і зацвярджае штогадовы каштарыс. Штогод зацвярджае старонніх аўдытараў для праверкі рахункаў цягам 3 месяцаў пасля сканчэння каштарыснага года.
  • Выканаўчы камітэт. Уключае ад 3 да 9 выбраных са складу Савета членаў, у тым ліку прынамсі старшыню Савета, яго намесніка і старшыню Кіраўнічай управы. Набывае і збывае нерухомасць. Стварае падпарадкаваныя юрыдычныя асобы. Вызначае даты пачатку і канца каштарыснага года.
  • Кіраўнічая ўправа. Выконвае пастановы Савета[3].

Зноскі

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. http://www3.weforum.org/docs/WEF_InstitutionalBrochure.pdf Праверана 19 чэрвеня 2020.
  3. "Статут фонду" (PDF) [англійская]. Сусветны эканамічны форум. 17 лістапада 2006. Праверана 4 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]