Сусветны ўніверсітэт імя Джона Перд’ю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветны ўніверсітэт імя Джона Перд’ю
англ.: Purdue University Global
Арыгінальная назва англ.: Purdue University Global
Заснаваны 2018
Тып анлайн-ўніверсітэт
Размяшчэнне Індыянапаліс, Індыяна, ЗША
Сайт purdueglobal.edu

Сусветны ўніверсітэт імя Джона Перд’ю (англ.: Purdue University Global) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова анлайн-адукацыі са статусам універсітэта, галоўная сядзіба якой фармальна знаходзіцца ў горадзе Індыянапаліс у штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня з’яўляецца часткай сістэмы Універсітэт імя Джона Перд’ю і спецыялізуецца на наданні анлайн-адукацыі.

Створаны ў 2018 годзе шляхам набыцця і рэбрэндынгу прыватнага камерцыйнага ўніверсітэта. Яго галоўная сядзіба юрыдычна для мэтаў акрэдытацыі знаходзіцца ў Індыянапалісе, а цэнтры падтрымкі ў інтэрнэце знаходзяцца ў Чыкага і Форт-Лодэрдэйле.

Універсітэт спецыялізуецца на навучанні працуючых дарослых, якія маюць жыццёвы вопыт і часта ўжо маюць пэўны досвед навучання ў каледжы ці ўніверсітэце.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]