Сусіё
Выгляд
Сусіё | |
---|---|
ісп. Río Sucio | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 85 км |
Вадацёк | |
Выток | Вулкан Ірасу |
• Вышыня | 3000 м |
• Каардынаты | 9°59′ пн. ш. 83°51′ з. д.HGЯO |
Вусце | Рака Сарапікі |
• Вышыня | 25 м |
• Каардынаты | 10°31′ пн. ш. 84°01′ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рака Сарапікі → Рака Сан-Хуан → Карыбскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусіё (ісп.: Río Sucio) (“брудная”) — рака на поўначы Коста-Рыкі. Бярэ пачатак на заходнім схіле вулкана Ірасу на вышыні 3 000 м і цячэ на поўнач, упадае ў раку Сарапікі паўночней горада Пуэрта-В'еха. Даўжыня — 85 км.
Адметнай рысай ракі з'яўляецца ярка аранжавы колер вады, за які яна і атрымала сваю назву. Пры выхадзе з гор русла ракі раздвойваецца, адбываецца біфуркацыя і ўтвараецца яшчэ адна рака — Чырыпа.
У верхнім цячэнні з'яўляецца натуральнай мяжой паміж правінцыямі Сан-Хасэ, Картага і Лімон, ніжняе цячэнне знаходзіцца ў правінцыі Эрэдзія. Працякае праз нацыянальны парк Браульё-Карыльё. Сярод турыстаў папулярны рафтынг па рацэ.
Асноўныя прытокі — рэкі Хандура і Сан-Хасэ (левыя).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Коста-Рыкі Архівавана 16 чэрвеня 2017.