Сутыкненне пасажырскіх цягнікоў у Пакістане (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сутыкненне двух пасажырскіх цягнікоў у раёне горада Гхоткі ў правінцыі Сінд (Пакістан) адбылося раніцай 7 чэрвеня 2021 года. Загінулі 65 чалавек, каля 150 пацярпелі. Цягнік з Карачы сышоў з рэек і апынуўся на іншым пуці. Праз нейкі час іншы цягнік, які рухаўся з Равалпіндзі, сутыкнуўся з ім[1]. Машыніст спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але яму не ўдалося своечасова спыніць цягнік. Па словах відавочцаў, многія з пасажыраў у момант аварыі спалі[2]. Ад моцнага ўдару перакулілася 14 вагонаў, і некалькі з іх былі цалкам разбураны[2].

Зноскі

  1. "Два пассажирских поезда столкнулись в Пакистане, десятки погибших". BBC News Русская служба. Праверана 2021-06-08.
  2. а б Число жертв столкновения поездов в Пакистане увеличилось до 36 (руск.). РЕН ТВ (7 чэрвеня 2021). Праверана 8 чэрвеня 2021.