Сухі Лог
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Сухі Лог (руск.: Сухой Лог) — горад (з 1943) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сухаложскага раёна Свярдлоўскай вобласці. Насельніцтва 36,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў пачатку 18 стагоддзя.
Горад размешчаны на беразе ракі Пышма, за 114 км ад Екацярынбурга.
Цэментавы завод, вогнетрывалы завод, завод другасных каляровых металаў, механічны завод.