Перайсці да зместу

Сфінгаміелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сфінгаміелін

Сфінгаміелін — гэта тып сфінгаліпіду, які знаходзіцца ў клеткавай мембране жывёл. Асабліва гэтым фасфаліпідам багатая міелінавая абалонка аксонаў нервовых клетак (адсюль і назва).

Сфінгаміелін уяўляе сабой адзіны фасфаліпід чалавека, аснова якога не ўключае гліцэрынавую рэшту. Сфінгаміелін складаецца са сфінгазіну, злучанага складанаэфірнай сувяззю з палярнай групай. Палярная група можа быць прадстаўлена фасфахалінам або фасфаэтаноламінам. Да другога вуглярода сфінгазіна за кошт аміднай сувязі далучана тлустая кіслата.

Лакалізацыя і функцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Сфінгаміелін лакалізуецца на знешнім пласце ліпіднага біпласта клеткавай мембраны і можа ўдзельнічаць у перадачы клеткавага сігналу.

Зноскі