Сфінгаліпіды
Сфінгаліпі́ды[1] — клас складаных ліпідаў.
Структурнымі кампанентамі сфінгаліпідаў з’яўляюцца сфінгазінавыя асновы — сфінгазін, яго аналагі і гамолагі. Сфінгаліпіды пашыраны ў раслінных і жывёльных тканках, асабліва ў нервовых. Маюцца ў мілеінавай абалонцы мякацевых нерваў, мембранах эрытрацытаў, клетак печані, селязёнкі і іншых органаў. Ва ўсіх прыродных сфінгаліпідах сфінгазінавая аснова ацыліравана па амінагрупе астаткам вышэйшай тлустай кіслаты (напрыклад, стэарынавай). У сфінгаліпідах, у складзе якіх маецца фосфар, першасны гідраксід замяшчаецца астаткам фосфарнай кіслаты (напрыклад, у сфінгаміелінах).
Пры парушэнні абмену сфінгаліпідаў, яны назапашваюцца ў мозгу, печані, селязёнцы і выклікаюць захворванні (сфінгаліпідозы).
Сфінгаліпіды выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях і медыцыне[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сфінгаліпі́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 303. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сфинголипиды / Кобрина Н. С. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сфинголипиды // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз.
- Гуляева Н. В. СФИНГОЛИПИ́ДЫ // Большая медицинская энциклопедия: [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24: Сосудистый шов — Тениоз. — 544 с. — 150 600 экз.