Сцэна сакалінага палявання (грабніца Небамуна)
| ||
невядома[2] | ||
«Сцэна сакалінага палявання». 15 стагоддзе да н.э. | ||
Тэхніка | А сека | |
---|---|---|
Памеры | 98 × 115 см | |
Брытанскі музей, Лондан | ||
(інв. 37977[1]) |
Сцэна сакалінага палявання, Сцэна палявання ў Нільскіх зарасніках — старажытнаегіпецкі насценны роспіс, які знаходзіўся ў грабніцы пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, якая з'яўлялася часткай Фіванскага некропаля. У цяперашні час месцазнаходжанне грабніцы страчана, а роспісы з яе, у тым ліку і «Сакалінае паляванне», знаходзяцца ў Брытанскім музеі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Фрэска адлюстроўвае вельможу па імені Небамун, з сямействам, які палюе з папіруснага чаўна. На носе чаўна падсадная качка і кот, які дапамагае паляўнічаму лавіць дзічыну. Жыццё дзікай прыроды ў балотах, якія зараслі папірусам, і паляўнічая котка Небанума паказаны вельмі дэтальна, але ў цэлым сцэна ідэалізавана. Атлетычная фігура Небамуна дамінуе ў сцэне, ён стаіць з шырока растаўленымі нагамі ў чаўне. У правай руцэ паляўнічы трымае кідальную палку[3] з навершам ў выглядзе галавы змяі, а ў левай — тры напаляваныя чаплі.
За Небамунам стаіць яго жонка Хатшэпсут у раскошным убранні з букетам лотасаў і парфумерным конусам на галаве ў парыку[3].
Дачка Небамуна намаляваная паміж яго ног унізе. Яна сядзіць і зрывае кветку лотасу левай рукой, а правай рукой трымаецца за нагу бацькі. Прыкметай яе малога ўзросту з'яўляецца яе аголенасць. На ёй толькі каралі-аплечча з кветкавай кампазіцыяй і залатой падвескай. Яе маладосць падкрэслівае таксама і яе прычоска: доўгая пасма валасоў, якая спадае ўздоўж яе твару, гэта так званая пасма юнацтва[4].
Тэхніка і іканаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Атынкаваныя вапняковыя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі з выкарыстаннем мінеральных фарбаў, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць Небамуна[5]. Як і амаль усе старажытнаегіпецкія фрэскі, Сакалінае паляванне напісана ў тэхніцы а сека , калі фарбы накладваліся на ўжо сухую тынкоўку[3].
Перапоўненая і ажыўленая сцэна сакалінага палявання іканаграфічна з'яўляецца адной з самых важных выяў грабніцы і лічыцца ў яе кампазіцыі шэдэўрам.
Паляванне ў зарасніках папірусу — гэта вядомы з часоў Старажытнага царства матыў, і інтэрпрэтацыі разыходзяцца ў пытанні, наколькі літаральна або сімвалічна трэба яго ўспрымаць. Паляванне на птушак уяўляла сродак забеспячэння харчаваннем і было забавай верхніх слаёў грамадства, аднак, яно, верагодна, мела і важны сімвалічны сэнс.
Зараснікі папірусу лічацца міфічным месцам урадлівасці і рэгенерацыі і часта асацыяваліся з багіняй Хатхор як эратычнае месца. Птушка ў насавой частцы карабля і ўпрыгожванне, адзенне і парык жанчыны таксама з'яўляюцца эратычна зараджанымі элементамі.
Паляўнічыя аспекты карціны — гэта са свайго роду знак перамогі над сіламі хаасу, якія пагражаюць боскаму сусветнаму парадку[6]. Гэтыя алюзіі разам дазваляюць чытаць сцэну як вобраз эратычнага аднаўлення, адраджэння і вечнай забавы, якія трыўмфуюць над хаасам, бязладзіцай і смерцю[7].
Значнасць
[правіць | правіць зыходнік]Фрэска, на якой Небамун палюе на птушак, з'яўляецца адной з самых вядомых выяў з грабніцы Небамуна[8]. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта і як адзін з найвялікшых скарбаў музея[9][10].
Зноскі
- ↑ а б https://artsandculture.google.com/asset/nebamun-hunting-in-the-marshes-fragment-of-a-scene-from-the-tomb-chapel-of-nebamun/WwExBtEl3-WDgg?hl=en
- ↑ Make Lists, Not War — 2013.
- ↑ а б в Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 13. — 400 с.: ил. с.
- ↑ R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 122 ff.
- ↑ Parkinson, at 14
- ↑ M. Seidel, Abdel G. Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. Mainz 1991, S. 17–18 und R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 131 f.
- ↑ R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 132
- ↑ Parkinson, at 63ff
- ↑ Parkinson, at 9
- ↑ New Egyptian Gallery at the British Museum . Праверана 1 верасня 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lise Manniche: Lost Tombs. A Study of Certain Eighteenth Dynasty Monuments in the Theban Necropolis (= Studies in Egyptology.). KPI, London/ New York 1988, ISBN 0-7103-0200-2.
- Lise Manniche: City of the Dead. Thebes in Egypt. British Museum Publications, London 1987, ISBN 0-714-11288-7.
- Andrew Middleton, Ken Uprichard (Hrsg.): The Nebamun Wall Paintings: Conservation, Scientific Analysis and Display at the British Museum. Archetype Publications, London 2008, ISBN 978-1-904982-14-2.
- Richard Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. Masterpieces of ancient Egyptian art in the British Museum. British Museum Press, London 2008, ISBN 978-0-7141-1979-3.
- Matthias Seidel, Abdel Ghaffar Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. von Zabern, Mainz 1991, ISBN 3-8053-1332-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сцэна сакалінага палявання (грабніца Небамуна) на Вікісховішчы |
---|
- Richard Parkinson: The painted tomb-chapel of Nebamun Архівавана 3 сакавіка 2016. (PDF; 979 kB)
- British Museum, The conservation and redisplay of the Nebamun Wall paintings Архівавана 31 сакавіка 2012.
- British Museum, Egyptian life and death: the tomb-chapel of Nebamun (Room 61)
- Telegraph-Artikel: The tomb-chapel of Nebamun at the British Museum, review
- Times-Artikel: New Egyptian gallery at the British Museum Архівавана 17 чэрвеня 2011.