Сцяпан Міхайлавіч Крынін
Сцяпан Міхайлавіч Крынін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1988 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Сцяпан Міхайлавіч Крынін (14 красавіка 1920, с. Мікалаеўскае, Енатаеўскі раён, Астраханская вобласць — 18 ліпеня 1988, г. Астрахань, РСФСР) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў пачатковую школу. Да вайны жыў і працаваў у саўгасе «Сарпа» Юстынскага раёна Калмыцкай АССР, пазней на Астраханскім рыбакамбінаце.
У Чырвонай Арміі з 1940 года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года Камандзір аддзялення 190-га стралковага палка (5-я стралковая дывізія 3-й арміі 2-га Беларускага фронту) сяржант Крынін вызначыўся ў баях пры разгроме варожай калоны і вызваленні Ваўкавыска.
14 ліпеня 1944 года у баях за Ваўкавыск Крынін са сваім аддзяленнем дзейнічаў у складзе дэсантнай групы. Дэсантнікі перарэзалі шашы на захад ад Ваўкавыска, па якім рухалася калона немцаў колькасцю да 600 чалавек. Аддзяленне Крыніна ўступіла ў бой і знішчыла шмат жывой сілы супраціўніка. Пры штурме Ваўкавыска аддзяленне Крыніна першым уварвалася ў горад.
Пасля вайны дэмабілізаваўся. Пражываў у горадзе Астрахань, працаваў у параходстве і на рыбакамбінаце.
Памёр 18 ліпеня 1988 года. Пахаваны ў Астрахані, на Старых могілках[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 9016) Крыніну прысвоена 24 сакавіка 1945 года.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-й ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : [в 2 т.] / [редколлегия: И. Н. Шкадов (председатель) и др.]. — Москва, 1987. — Т. 1. — С. 787.
- Навечно в сердце народном : [справочник / главный редактор И. П. Шамякин]. — 3-е издание, дополненное и исправленное. — Минск, 1984. — С. 273.
- Памяць патрэбна жывым / Браніслаў Ермашкевіч; пад рэд. Р. К. Казлоўскага. — Гродна, 2018. — С. 85-86.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Астраханскай губерні
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Астрахані
- Пахаваныя ў Расіі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны